Перайсці да зместу

Масачусецкі ўніверсітэт у Амхерсце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масачусецкі ўніверсітэт у Амхерсце
англ.: University of Massachusetts Amherst
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Massachusetts Amherst
Заснаваны 1863
Студэнты 31 350[1] і 24 209[1]
Краіна
Размяшчэнне Амхерст, Масачусетс, ЗША
Сайт umass.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Масачусецкі ўніверсітэт у Амхерсце (англ.: University of Massachusetts Amherst) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Амхерст у штаце Масачусетс, ЗША.

Гэта самы стары, вялікі і флагманскі кампус у сістэме дзяржаўных ўніверсітэтаў штата, заснаваны ў 1863 годзе як сельскагаспадарчы каледж. Гэта найбуйнейшы універсітэт Масачусэтса па памеры кампуса, і ён саступае толькі Бостанскаму ўніверсітэту па агульнай колькасці студэнтаў.

Выпускнікі і выкладчыкі ўніверсітэта уключаюць чатырох лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, лаўрэатаў нацыянальных прэмій Фулбрайта, Голдуотэра, Чэрчыля, Трумэна, Гейтса і інш., залатых медалістаў Алімпійскіх гульняў а таксама лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі і Грэмі, Эмі і Оскара.

  • Школа сельскай гаспадаркі
  • Каледж адукацыі
  • Каледж гуманітарных навук і прыгожых мастацтваў
  • Школа грамадскага здароўя і навук аб здароўі
  • Каледж сацыяльных і паводніцкіх навук
  • Школа менеджменту
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж прыродазнаўчых навук
  • Каледж інфармацыі і камп'ютарных навук
  • Школа публічнай палітыкі
  1. а б Integrated Postsecondary Education Data System — 1992. Праверана 14 верасня 2021.
  2. Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 6 ліпеня 2020.