Масфільм
Кінаканцэрн «Масфільм» | |
---|---|
Тып | Кінаканцэрн |
Заснаванне | 1924 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Масква, вул. Масфільмаўская, 1 |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
генеральны дырэктар Карэн Шахназараў |
Галіна | кінематограф |
Прадукцыя | кінастужкі, рэкламы, відэакліпы і тэлесерыялы |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Сайт | www.mosfilm.ru |
Маскоўская ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі дзяржаўная кінастудыя «Масфільм» — адна з найбуйнейшых кінакампаній Расіі і Еўропы. Была створана на базе двух нацыяналізаваных кінафабрык А. А. Ханжонкава і І. Н. Ярмольева ў лістападзе 1923 года, калі на зноў створаным прадпрыемстве пачалася праца над фільмам рэжысёра Барыса Міхіна «На крылах ўгору», які выйшаў на экраны ў пачатку студзеня 1924 года. Менавіта гэтая дата афіцыйна з'яўляецца датай нараджэння студыі. Першапачаткова яна называлася «Маскінакамбінат». Сваю цяперашнюю назву атрымала ў 1935 годзе.
Эмблемай кінастудыі «Масфільм» з'яўляецца скульптура «Рабочы і калгасніца» Веры Мухінай. Скульптура ўпершыню з'явілася ў якасці экраннай маркі «Масфільма» ў 1947 годзе ў фільме «Вясна» рэжысёра Рыгора Аляксандрава.
На «Масфільме» было знята больш за 1720 карцін, многія з якіх увайшлі ў залаты фонд сусветнага кінамастацтва, заваявалі шматлікія ўзнагароды на розных кінафестывалях. «Масфільм», які валодае правамі на калекцыю фільмаў самастойна, зарабіў на продажы правоў у 2010 годзе амаль 250 мільёнаў рублёў.
Зноскі
- ↑ а б в г Бухгалтерская отчётность Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ Каталог организаций — List-Org Праверана 19 кастрычніка 2020.
- ↑ https://www.list-org.com/company/6229
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт «Масфільма»
- Масфільм (СССР) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Масфільм (Расія) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Канал «Масфільма» на YouTube
- Інтэрнэт-кінатэатр «Кінаканцэрн „Масфільм“»