Маўклівая большасць
Маўклі́вая большасць (англ.: silent majority) — група людзей у калектыве або краіне, якія не выражаюць свае меркаванні публічна і не бяруць актыўны ўдзел у грамадскім альбо палітычным жыцці.
Першыя згадванні гэтай фразы адносяцца да XIX стагоддзя, але папулярнасць у сучасным значэнні яна атрымала пасля прамовы амерыканскага прэзідэнта Рычарда Ніксана 3 лістапада 1969 на фоне пратэстаў супраць В’етнамскай вайны, у якой ён заклікаў электарат падтрымаць яго стратэгію «в’етнамізацыі» — паступовай перадачы кантролю над ходам баявых дзеянняў ад амерыканскіх войскаў да паўднёвав’етнамскіх і заключэнні «ганаровага міру».
На працягу амаль 200 гадоў, палітыка нашай дзяржавы, паводле нашай Канстытуцыі, вырашалася лідарамі Кангрэса і Белага дома, якія былі абраны ўсім народам. Калі шумная меншасць, якой бы страснай яна не лічыла сваю пазіцыю, атрымае перамогу над розумам і воляй большасці, у свабоднага грамадства не будзе будучыні ў гэтай краіне. /…/ І таму сёння вечарам я прашу вас — вялікую маўклівую большасць маіх суайчыннікаў-амерыканцаў — я прашу вас падтрымаць мяне.
Арыгінальны тэкст (англ.)For almost 200 years, the policy of this Nation has been made under our Constitution by those leaders in the Congress and the White House elected by all of the people. If a vocal minority, however fervent its cause, prevails over reason and the will of the majority, this Nation has no future as a free society. /.../ And so tonight — to you, the great silent majority of my fellow Americans — I ask for your support.
У сваёй прамове Ніксан супрацьпаставіў сваю стратэгію палітычнага рэалізму ідэалізму пратэстуючых, падкрэсліўшы, што хуткі вывад войск з В’етнама, якога яны патрабуюць, прывядзе да паразы ў вайне і стане пагрозай міру ў свеце. Запрасіўшы падтрымцы ў тых людзей, што падзялялі яго пазіцыю, але не выказвалі гэту падтрымку публічна, Ніксан супрацьпаставіў прыхільнікаў хуткага міру ў В'етнаме астатняй краіне.
Прамова апынулася вельмі паспяховай — рэйтынгі прэзідэнта ўзняліся з 50 % да 81 %. Асновай маўклівай большасці, да якой звяртаўся Ніксан, былі ветэраны Другой сусветнай вайны і моладзь з рабочага і сярэдняга класа, насельніцтва маленькіх гарадоў і прыгарадаў мегаполісаў, якія адчувалі сябе пакінутымі краінай пасля вялікіх сацыяльных зменаў, якія адбыліся ў 1960-ыя, і не атрымліваючымі прадстаўніцтва ў палітычным жыцці Амерыкі. У студзені 1970 часопіс Time абраў людзьмі 1969 года прадстаўнікоў Сярэдняй Амерыцы — маўклівую большасць краіны, кансерватыўнае насельніцтва гарадкоў і вёсак цэнтральных штатаў.
Прэзідэнт працягваў выкарыстоўваць падобную рыторыку і ў далейшым, атрымаўшы перамогу на выбарах 1972 г. у 49 з 50 штатаў. Да «маўклівай большасці» таксама звярталіся і кампаніі Рональда Рэйгана у 1970-80-ых гадах, рэспубліканцы падчас пераможных для іх выбараў 1994 года і Дональд Трамп падчас сваёй выбарчай кампаніі 2016 г.