Медумскія гусі
| ||
невядома | ||
Медумскія гусі. каля 2550 да н. э. | ||
Тэхніка | афарбаваная тынкоўка | |
---|---|---|
Памеры | 24 × 162 см | |
Каірскі егіпецкі музей, Каір | ||
(інв. 31.6.8) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Медумскія гусі, Гусі з Медума — вядомая жывапісная сцэна з афарбаванай тынкоўкі, якая паходзіць з грабніцы егіпецкага прынца Нефермаата, якая знаходзіцца ў мастабе 16 у Медуме. У цяперашні час закансерваваны арыгінал фрыза знаходзіцца ў Каірскім музеі. Дакладная копія маецца таксама ў Брытанскім музеі[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прыкладнай датай стварэння фрыза з'яўляецца 2550 да н. э.
Сцэна была знойдзена ў 1871 годзе Агюстам Марыетам і Луіджы Васалі . Яна была часткай вялікай сцэны ворыва, сяўбы і палявання. Фрэска была знята вучонымі са сцяны, каб быць перанесенай у музей.
Асаблівасцю гэтай карціны з'яўляецца не толькі яе высокае дэталёвае адлюстраванне птушак, але таксама ўнікальнасць яе тэхнікі ва ўсім старажытным Егіпце.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Памеры фрыза 172 на 27 см[1]. На ім тэхнікай сухой фрэскі створаны вельмі рэалістычныя выявы гусей, якія з'яўляюцца сімвалам бога зямлі Геба.
Поўная сцэна адлюстроўвае шэсць гусей; тры паказаны злева, а тры — справа. Кожная група з трох гусей складаецца з адной гусі, якая харчуецца травой, паказанай з апушчанай галавой, і двух гусей з паднятымі галовамі.
Група з трох жывёл на самай справе прадстаўляе сабой шмат гусей, бо тры ўяўляе мноства ў егіпецкім пісьменстве. Іерогліфы для паняццяў «гусі»
|
і «качкі»
|
былі выкарыстаны для вызначэння агульнага паняцця «птушкі» і звязаны з рэлігійнай сімволікай, якая мусіць адагнаць зло і выклікаць адраджэнне[2]. У такой якасці яны неаднаразова былі выкарыстаны на карцінах у грабніцах.
Ёсць адрозненні ў апярэнні птушак, якія парушаюць агульную сіметрыю сцэны. Гэты прыклад егіпецкага жывапісу лічыцца шэдэўрам[3][4].
Мастацтва Старажытнага царства надавала самую пільную ўвагу дэталям раслін і жывёл, таму нават сёння магчыма ідэнтыфікацыя відаў гусей на фрызе. Дзве крайнія птушкі з'яўляюцца прадстаўнікамі віду гусь-гуменніца (Anser fabalis), пара злева ставіцца да віду белалобая гусь (Anser albifrons), а пара справа — да віду чырвонаваллёвая казарка (Branta ruficollis)[5]. Трэба аддзначыць, што гусь-гуменніца (Anser fabalis) і чырвонаваллёвая казарка (Branta ruficollis) не сустракаюцца ў Егіпце.
Медумскія гусі створаны кропкавай тэхнікай, кожная выява створана з мноства каляровых плям, пры гэтым фігуры гусей выглядаюць уражальна натуральнымі і жывымі. Для дасягнення эфекту глыбіні, гусі намаляваны парамі, а невыразныя зялёныя расліны з чырвонымі кветкамі дапаўняюць карціну птушак, якія пасвяцца на беразе сажалкі[1].
Звяртаюць на сябе ўвагу натуральныя колеры, атрыманыя нанясеннем фарбы на сухую тынкоўку[2].
Спрэчкі пра магчымую фальсіфікацыю
[правіць | правіць зыходнік]У даследаванні 2015 года, зробленым італьянскім егіптолагам Франчэска Тырадрыці (Francesco Tiradritti) з універсітэта Карэ ў Эне і апублікаваным на сайце LiveScience , падаецца меркаванне, што Медумскія гусі з'яўляюцца падробкай XIX стагоддзя, магчыма, створанай уласнаруч Васалі[4][6][7]. Прэтэнзіі Тырадрыці былі ў хуткім часе адхілены Захі Хавасам і іншымі вядомымі егіптолагамі[4].
Зноскі
- ↑ а б в Alegre García, Susana (2007). «Las ocas de Meidum Архівавана 4 сакавіка 2016.»
- ↑ а б Las ocas de Meidum(недаступная спасылка). Egipto, tierra de Faraones (2007). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2013. Праверана 24 снежня 2015.
- ↑ Tiradritti,F. (editor), Egyptian Treasures from the Egyptian Museum in Cairo. Harry N. Abrams Inc. 1999, pp. 60-61, ISBN 0-8109-3276-8
- ↑ а б в El-Aref, Nevine (April 9, 2015). "Controversy over the Meidum Geese". Al-Ahram Weekly. Cairo. Архівавана з арыгінала 18 лютага 2018. Праверана 20 снежня 2015.
- ↑ P.H. Houlihan: The Birds of Ancient Egypt, El Cairo, 1992, pp. 57 y 60-62.
- ↑ Owen, Jarus (March 31, 2015). "Shocking Discovery: Egypt's 'Mona Lisa' May Be a Fake". LiveScience. Праверана September 28, 2015.
- ↑ http://news.discovery.com/history/art-history/egypts-mona-lisa-may-be-a-fake-150401.htm Архівавана 31 кастрычніка 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Patrick F. Houlihan: The Birds of Ancient Egypt. The American University in Cairo Press, Kairo 1988, S. 57-62, ISBN 977-424-185-1.
- Amenta, Alessia (2005). I tesori del Museo egizio del Cairo. Ed. White Star.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Медумскія гусі на Вікісховішчы |