Геб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Геб
у іерогліфах
G39 b A40
Геб
Бог зямлі Геб з галавой змяі і яго жонка багіня неба — Нут. Менавіта так старажытныя егіпцяне ўяўлялі структуру космасу.

Геб — старажытнаегіпецкі бог зямлі.

Паходжанне і асноўны міф[правіць | правіць зыходнік]

Сын бога паветра Шу і багіні вільгаці Тэфнут, брат і муж Нут (багіні неба) і бацька Асірыса, Ісіды, Сета і Нефтыды. Быў богам Зямлі ці Зямным узгоркам. Касмаганічныя міфы апісвалі яго ў вечнай сувязі з багіняй неба Нут. Яны вельмі кахалі адзін аднаго і таму з'явіліся на свет у моцных абдымках. Але ён спрачаўся са сваёй жонкай, бо яна заўсёды паядала сваіх дзяцей (зоркі), а потым зноў нараджала іх. Сонечны бог Ра загадаў богу паветра Шу развесці Геба з жонкай — калі яны не могуць жыць разам, то хай жывуць асобна. Богу Шу нічога не заставалася, як выканаць загад уладара. Праз яго магічную замову ва ўсім свеце паднялася тытанічная навальніца. Як ні супраціўляліся Нут і Геб, навальніца разарвала іх абдымкі. У моры падняліся астравы і вялікія мацерыкі, падняліся горы, з'явіліся рэкі. З таго часу неба і зямля жылі асобна. У егіпецкай дыядзе «неба-зямля» палавое увасабленне супрацьлеглае звычайнаму — у большасці іншых народаў зямля была жаночым боствам, а неба — мужчынскім.

У міфе пра спрэчку Гора з Сэтам за права на сталец бога Асірыса Геб узначальвае суддзяў. У 125-й главе «Кнігі мёртвых» Геб удзельнічае ў судзе Асірыса над памерлымі. Лічылася, што некалі Гор жыў сярод людзей і кіраваў Егіптам. Потым сталец перайшоў да Асірыса, затым — да Геба, а пераемнікамі Геба былі ўжо людзі-фараоны. Таму лічылася, што ўлада фараона паходзіць ад Геба. Геб выяўляўся іерогліфам-качкай, таму яго дачку Ісіду часам называлі «яйкам качкі». Тытул Геба — «князь князёў» (рыпаты).

Прызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Бог Геб (зялёная постаць унізе) і багіня неба Нут (зверху).

Лічылася, што Геб — добры бог, які ахоўвае людзей ад змей, якія жывуць у зямлі. У Тэкстах пірамід яму прыпісваюць таксама заступніцтва за памерлых. Старажытныя грэкі атаяснялі Геба з Кронасам. На Гебе раслі расліны, якія былі патрэбныя людзям. З яго таксама выходзілі ўсе зямныя рэкі. Выяўляўся ў выглядзе старога з барадой і царскімі ўпрыгажэннямі ці распасцёртым на ўвесь рост з Нут, якая абапіраецца на яго, а яе падтрымлівае Шу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]