Перайсці да зместу

Метэаралогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Метэаралогія (ад грэч. μετέωρος, metéōros, атмасферныя і нябесныя з’явы) — навука аб будове і ўласцівасцях зямной атмасферы, а таксама фізічных працэсах, што развіваюцца ў ёй. Яна вывучае склад, шчыльнасць, тэмпературу і вільготнасть паветра, прамянёвую энергію, рух і трансфармацыю паветраных мас, хмары, ападкі, ураганы, прымаразкі, засухі і іншыя з’явы, якія адбываюцца ў паветранай абалонцы Зямлі ва ўзаемадзеянні з подсцільнай паверхняй.

Метэаралагічныя назіранні

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўным метадам даследавання, што ўжываецца ў метэаралогіі, з’яўляюцца назіранні, вымярэнні і якасная ацэнка атмасферных працэсаў. Гэтыя працэсы адрозніваюцца зменлівасцю ў часе і прасторы, маюць складаны характар узаемадзеяння з зямной паверхняй і касмічным асяроддзем. У кожны момант часу яны разгортваюцца над усёй тэрыторыяй зямнога шара, што патрабуе адпаведнай арганізацыі назіранняў за станам атмасферы.

Метэаралагічная станцыя ў Аўстраліі

Ва ўсім свеце арганізавана сетка гідраметэаралагічных назіранняў, якая дазваляе бесперанынна сачыць за станам атмасферы на зямным шары ля паверхні зямлі і на розных вышынях. Гэта сетка складаецца з вялікай колькасці гідраметэаралагічных станцый, якія праводзяць рэгулярныя назіранні па адзінай глабальнай праграме пры дапамозе аднатыпных прыбораў.

Метэаралагічныя прыборы

Сучасная гідраметэаралагічная служба выкарыстоўвае разнастайныя прыборы, якія прызначаны для вымярэння і рэгістрацыі фізічных характарыстык зямной атмасферы і подсцільнай паверхні.

Раздзелы метэаралогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя аб’екты даследавання

[правіць | правіць зыходнік]
  • склад атмасферы
  • будова атмасферы
  • цеплавы рэжым атмасферы
  • вільгацеабмен у атмасферы
  • агульная цыркуляцыя атмасферы
  • электрычныя палі
  • аптычныя і акустычныя з’явы.

Тэхнічныя сродкі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • Каўрыга П. А Лабараторны практыкум па метэаралогіі і кліматалогіі: Вучэб. дапам. — Мн.: Ураджай, 1997. — 151 с.: іл. — ISBN 985-04-0231-8.
  • Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004.
  • Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія: беларуска-руска-англійскі даведнік. — Мн., 2011. — 312 с. — ISBN 978-985-6981-86-2.
  • Метэарало́гія // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 192. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
  • Сидоров В. В. Метеорология и климатология: учебное пособие / В. В. Сидоров. — Екатеринбург: ГОУ ВПО УГТУ-УПИ, 2006. — 146 с. — 100 экз. — ISBN 5-321-00894-9. (руск.)