Мець і не мець
Appearance
Мець і не мець | |
---|---|
To Have and Have Not | |
Жанр | раман |
Аўтар | Эрнэст Хемінгуэй |
Мова арыгінала | англійская |
Дата напісання | 1934–1937 |
Дата першай публікацыі | 1937 |
Выдавецтва | Charles Scribner's Sons[d] |
Пераклад на беларускую | адсутнічае |
Наступны | The Fifth Column and the First Forty-Nine Stories[d] |
«Мець і не мець» (англ.: To Have and Have Not) — раман Эрнэста Хемінгуэя, апублікаваны ў 1937 годзе.
Раман апавядае пра Гары Моргана, капітана рыбацкай лодкі, які возіць кантрабанду з Кубы ў Фларыду; у ім узмацняюцца сацыяльна-крытычныя матывы. Упершыню ў творчасці Э. Хемінгуэя галоўным героем выступае прадстаўнік сацыяльных нізоў — просты рыбак, які, каб пракарміць сям'ю, мусіў быў зрабіцца кантрабандыстам, злачынцам і, нарэшце, забойцам: сумленнай працай не пражывеш у свеце, дзе ўлада належыць багатым паразітам. Цаной жыцця Генры Морган спасцігае ісціну: «Чалавек адзін не можа… нічога», — у гэтых словах героя выказана выпакутаваная думка самога аўтара пра неабходнасць аб'яднання сумленных людзей для барацьбы з сацыяльным злом[1].
Зноскі
- ↑ В. Небышынец, 1991