Матылі дробныя, з размахам крылаў 7-20 мм. У спакоі сядзяць, прыціснуўшыся ўсім целам да субстрату. Галава ў шчыльна прылеглых лускавінках, лоб слаба выпуклы. Вусікі ад 2/3 да 3/4 даўжыні пярэдняга крыла, ніткападобныя. Сківічныя шчупікі маленькія, 3-членікавыя, абвярнуты вакол аснавання хабатка. Губныя шчупікі даволі доўгія, дугападобна выгнутыя Хабаток нязначна даўжэй губных шчупікаў. Пярэднія крылы вузкаланцэтападобныя, амаль заўсёды з 2 буйнымі прыўзнятымі пучкамі. Жылкаванне поўнае.
Актыўныя ў прыцемках перад заходам і на ўзыходзе сонца. Перыяд лета звычайна расцягнуты. Яйкі размяшчаюцца на кармавыя расліны адзінкава; агульная пладавітасць дасягае 100 яек. Зімуюць, як правіла, матылькі. Характэрная экалагічная асаблівасць — цесная сувязь з раслінамі сямейства скрыпнёвых: на іх сілкуюцца вусені больш за 90 % вядомых відаў. Прадстаўнікоў сямейства можна сустрэць практычна ва ўсіх біятопах з удзелам гэтых раслін. Пераважае вузкая алігафагія. Спосаб жыцця вусеня вельмі разнастайны і ўключае мінаванне лісця, галаўтварэнне, радзей пражыванне на падземных частках сцеблаў, сплеценых паміж лісцем або ў пладах. Часам у ходзе антагенезу спосаб жыцця вусеняў мяняецца.
Невялікае сямейства, якое налічвае ў сусветнай фаўне не больш за 100 відаў. Распаўсюджанне пераважна галарктычнае, шэраг відаў сустракаецца і ў гарах Паўднёвай Амерыкі. Невялікія эндэмічныя роды апісаны з Аўстраліі, Новай Зеландыі і з астравоў Хуан-Фернандэс.
J. C. Koster, S. Yu. Sinev: Momphidae, Batrachedridae, Stathmopodidae, Agonoxenidae, Cosmopterigidae, Chrysopeleiidae. In: P. Huemer, O. Karsholt, L. Lyneborg (Hrsg.): Microlepidoptera of Europe. 1. Auflage. Band 5, Apollo Books, Stenstrup 2003, ISBN 87-88757-66-8, S. 25.