Момант інерцыі
Выгляд
Момант інэрцыі | |
---|---|
Размернасць | L2M |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | кг·м² |
СГС | г·cм² |
Мо́мант іне́рцыі – скалярная фізічная велічыня, якая характарызуе інертнасць цела ў вярчальным руху. Цела з большым момантам інерцыі больш марудна змяняе хуткасць свайго вярчэння пад адным і тым жа ўздзеяннем.
Паняцце моманту інерцыі для вярчальнага руху падобна да паняцця масы для паступальнага руху.
Момант інерцыі матэрыяльнага пункта вызначаецца наступным чынам:
,
дзе m – маса пункта, r – яго адлегласць ад восі вярчэння.
Для сістэмы, якая складаецца з мноства матэрыяльных пунктаў, момант інерцыі вызначаецца як сума момантаў інерцыі ўсіх яе пунктаў:
Для суцэльнага цела момант інерцыі вызначаецца як аб'ёмны інтэграл:
,
дзе – шчыльнасць цела.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Рух цвёрдага цела
- Супраціўленне матэрыялаў
- Тэарэма Штэйнера
- Моманты інэрцыі некаторых целаў
- Палярны момант інэрцыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Момант інерцыі