Размернасць фізічнай велічыні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Разме́рнасць фізічнай велічыні — выраз, які паказвае сувязь вытворнай фізічнай велічыні (адзінкі фізічнай велічыні) з велічынямі (адзінкамі), прынятымі за асноўныя ў сістэме велічынь або ў сістэме адзінак.

Абазначаецца сімвалам dim (ад англ.: dimension «размернасць») і запісваецца ў выглядзе здабытку сімвалаў, якія адпавядаюць асноўным велічыням, узведзеным у пэўную ступень (паказчык размернасці).

У агульным выглядзе размернасць некаторай велічыні X запісваецца ў выглядзе

дзе L, M, T, I, Q, N, J — сімвалы даўжыні, масы, часу, сілы току, тэрмадынамічнай тэмпературы, колькасці рэчыва і сілы святла адпаведна, α, β, γ, δ, μ, ν, η — паказчыкі размернасці гэтых велічынь.

Напрыклад, размернасць сілы F=ma, дзе m — маса цела, a — паскарэнне, вызначыцца формулай

дзе паказчыкі размернасцей даўжыні L, масы M і часу T, роўныя 1, 1 і −2 адпаведна.

Велічыні, якія маюць усе паказчыкі размернасці, роўныя 0, называюцца безразмернымі велічынямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]