Монс
Горад
Монс
Mons
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Монс (фр.: і лац.: Mons, нідэрл.: Bergen, пікард.: Mon(t)) — горад у Бельгіі, за 50 км на паўднёвы захад ад Бруселя, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Эно. Размешчаны на канале Самбра — Шэльда. Гістарычна вядомы як сталіца графства Эно. Насельніцтва — 99,2 тыс. жыхароў (2006).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назву горад атрымаў па лагеры, які быў наладжаны тут Юліем Цэзарам, а лагер, у сваю чаргу, — па ўзгорку (лац.: Montes — «гара»), на якіх раскінуўся сучасны Монс. Паселішча на месцы цяперашняга Монса існавала яшчэ ў эпоху неаліту. Горад быў заснаваны ў VII стагоддзі.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы коксахімічнай, шкло-керамічнай, цэментавай, харчовай, лёгкай (вытворчасць палатна, ваўняных і баваўняных тканін, пляценне карунак) прамысловасці; металаапрацоўка. Монс — чыгуначны вузел. Гістарычна — цэнтр каменнавугальнага басейна.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе — універсітэт, музей прыгожых мастацтваў. У Монсе шмат архітэктурных помнікаў XI—XVIII стагоддзяў:
- гатычная ратуша XV стагоддзя;
- гатычны сабор Святой Вальдэтруды, які быў пабудаваны ў 1450—1686 гадах і замяніў стары раманскі (у скарбніцы сабора — залатыя вырабы, кнігі, карціны, тканіны і скульптуры VII—XIX стагоддзяў);
- 81-метровая бефруа, збудаваная ў 1661 годзе (з’яўляецца адзінай барочнай званіцай Бельгіі, нароўні з іншымі бефруа ўключана ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Монс
- Афіцыйны сайт горада (фр.)
- Cercle Archeologique de Mons Архівавана 1 верасня 2006. (фр.) — спіс крыніц па гісторыі Монса
- Афіцыйны сайт сабора Св. Вальдэтруды (фр.) (маецца віртуальная экскурсія)
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Mons(фр.) |