Перайсці да зместу

Мохава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мохава
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 110,8 м
Даўжыня 2,6 км
Шырыня 0,19 км
Плошча 0,42 км²
Даўжыня берагавой лініі 5,62 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Мохава (Беларусь)
Мохава
Мохава
Мохава (Гомельская вобласць)
Мохава
Мохава
Map

Мо́хававозера ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці, за 6 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Лоеў, каля вёскі Мохаў, на правабярэжнай пойме ракі Дняпра.

Плошча паверхні 0,42 км². Даўжыня 2,6 км, найбольшая шырыня 0,19 км. Даўжыня берагавой лініі 5,62 км.

Возера старычнае, серпападобнай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, спадзістыя, на ўсходзе параслі хмызняком, на захадзе пад лугам.

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 403. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Гомельская область. Лоевский район: карта. Лоев: план / Ред. Л. В. Компанец, С. Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2012. — 1 000 экз.