Муху

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Муху
эст. Muhu
Паўночны бераг
Паўночны бераг
Характарыстыкі
Плошча198 км²
Насельніцтва1 918 чал.
Шчыльнасць насельніцтва9,69 чал./км²
Размяшчэнне
58°36′ пн. ш. 23°15′ у. д.HGЯO
АрхіпелагМаанзундскі архіпелаг
Краіна
Муху (Эстонія)
Муху
Муху
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Му́ху (таксама вядомы як Маон, Мухумаа; эст.: Muhu) — трэці па велічыні востраў Эстоніі пасля Саарэмаа і Хіюмаа агульнай плошчай 198 (204[1]) км². З'яўляецца часткай Маандзундскага архіпелага Балтыйскага мора.

Вышыні да 24[1] м. Як і суседнія астравы, Муху малаўрадлівы, бо складзены галоўным чынам вапнякамі і марскімі адкладаннямі антрапагена. Глебы друзавыя і пясчаныя. Маюцца хваёвыя лясы, а па берагах зараснікі трыснягу.

Асноўныя гаспадарчыя галіны — рыбалоўства і рыбаперапрацоўка, земляробства, жывёлагадоўля. На ўсходнім беразе вострава знаходзіцца порт Куйвасту.

Насельніцтва вострава — 1918 чалавек (2010). На востраве нарадзіўся эстонскі пісьменнік Ааду Хінт.

Зноскі

  1. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 293. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 293. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]