Ааду Хінт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ааду Хінт (эст.: Aadu Hint; 10 студзеня 1910, востраў Муху, Эстонія — 26 кастрычніка 1989) — эстонскі пісьменнік. Народны пісьменнік Эстоніі (1965).

Аўтар раманаў «Праказа» (1934), «Залатыя вароты» (1937), «Качагар» (1939), зборнікаў навел і апавяданняў «Дзікія гусі» (1945), «апошні карсар» (1970), п'ес «Куды ідзеш, таварыш дырэктар?» (1949), «Прадраканне» (1969), «Котэрман» (1972), нарысаў, твораў для дзяцей. У тэтралогіі «Бераг вятроў» (т.1-4, 1951-66; асобныя тамы экранізаваны) на лёсах некалькіх пакаленняў рыбацкага роду Тыху паказаны гістарычны шлях эстонскага народа.

На беларускую мову асобныя яго творы пераклалі Лідзія Арабей, Р.Раманоўская, Васіль Сёмуха.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]