Мушмула японская[3] (Eriobotrya japonica) (кіт. (кантон.)lo kwat, дзе -lo- азначае «разнавіднасць дрэва», а -kwêt- «апельсін») — невялікае паўднёвае дрэва або куст, які належыць да сямействаРужавыя (Rosaceae).
Радзімай расліны лічаць Кітай. Са старажытных часоў культывуецца ў Японіі, адкуль і паходзіць яе назва. Сустракаецца таксама ў Індыі, Пакістане, Турцыі, Італіі і ў іншых краінах.
Ва Украіне расце і плоданасіць на паўднёвым беразе Крыму.
Мушмула шырока ўжываецца ў народнай медыцыне. У Кітаі традыцыйна выкарыстоўваюць сіроп з садавіны як сродак ад кашлю і ангіны, а настойку з лісця як заспакойлівы. Лічаць, што плады мушмулы багатыя на абалоніну, калій і вітамін А.