Мярэжка
Мярэжка — выкананыя шляхам вышморгвання нітак з тканіны карункавыя радкі. Ніткі выдзіраюць толькі ў адным кірунку. Узор утвараецца за кошт збірання асобных нітак у пучкі. Для выканання мярэжкі выкарыстоўваюць тканіны са шчыльнай тэкстурай. Па спосабе сцягвання нітак у пучкі адрозніваюць розныя віды мярэжкі:
- снавальныя;
- простыя;
- мнагарадныя;
- мярэжкі з насцілам;
- камбінаваныя.
- ядзерныя.
Мярэжка можа прысутнічаць на вырабе як самастойна, так і быць дапоўнена вышыўкай.
Разнавіднасцяў мярэжак мноства. Асноўныя віды мярэжак: пэндзлік, слупок, козлік, жучок, панка, мярэжка, пераплеценая ў сярэдзіне, рэльефная, снавальная і мярэжка-насціл.
Мярэжка «пэндзлік» з’яўляецца як бы асновай усіх астатніх відаў мярэжак і выкарыстоўваецца для падшывання гатовых вырабаў. Пучкі яе складаюцца з 3-5 нітак, зацягнутых з аднаго боку. Астатнія віды мярэжкі выконваюцца па прынцыпе «пэндзліка» са змяненнем спосабаў мацавання — з двух бакоў або з аднаго — і колькасці нітак ва ўзоры.
Дзеясловы
[правіць | правіць зыходнік]У Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны 1978 года зафіксавана слова памярэжыць (памірэжыць) — упрыгожыць мярэжкай[1], выкарыстоўваліся таксама варыянты замярэжыць[2], намярэжыць[3].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Матэрыялы для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны. Частка 4 — Падзорнік памірэжаны красівымі ўзорамі (Пянчын, Б.-Каш.+ Загор’е, Чач.)
- ↑ Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа (2003). Г. У. Арашонкава, Н. А. Чабатар
- ↑ Слоўнік гаворак цэнтральных раёнаў Беларусі (1990). Том 1. А-П. Е. С. Мяцельская