Канва (тканіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вышыўка на канве

Канва́ (фр.: canevas) — сеткаватая баваўняная (часам ільняная) тканіна. Ужываецца як аснова або трафарэт пры вышыванні, часам як пракладачны матэрыял у адзенні.

Для вышыўкі ў асноўным выкарыстоўваецца канва Аіда, радзей канва раўнамернага перапляцення і нераўнамернага.

Канва Аіда складаецца з чыстай бавоўны. Гэта жорсткая тканіна, ніткі жорстка ўплецены адна ў іншую, такое перапляценне стварае добра пазначаныя квадраты, якія лёгка лічыць. Канва раўнамернага перапляцення шчыльней, без выразна пазначаных квадратаў. Вышываюць на ёй праз 3-4 ніткі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Канва // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 1. — С. 234. — 770 с.
  • Канва // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1957. — Т. III. — Стб. 241—243.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]