Мікалай Іванавіч Пазняк
Выгляд
Мікалай Іванавіч Пазняк | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 студзеня 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | афтальмалогія |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Альма-матар |
|
Прэміі |
Мікалай Іванавіч Пазняк (нар. 10 студзеня 1945; г.п. Іўе, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне афтальмалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1974), дзе і працаваў у 1979—1991 гадах. З 1993 года ў Медыцынскім цэнтры Мінскага трактарнага завода (загадчык аддзялення). Навуковыя працы па этыялогіі, патагенезе, лячэнні і прафілактыцы катаракты, глаўкомы, блізарукасці, дыстрафіі сятчаткі і захворванняў зрокавага нерва.
Аўтар васьмі патэнтаў і навуковых вынаходніцтваў у афтальмалогіі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Механізмы развіцця, метады і сродкі лячэння глаўкомы, катаракты, фотапашкоджанняў сятчаткі вока».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазняк Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).