Мікалай Іосіфавіч Мініцкі
Мікалай Іосіфавіч Мініцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1942 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2007) |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Ф. М. Нячай |
Мікалай Іосіфавіч Мініцкі (нар. 15 верасня 1942, Полацк) — беларускі гісторык, метадолаг. Доктар гістарычных навук.
Галоўны рэдактар часопіса «Гісторыя: праблемы выкладання» (з 1997 года). Аўтар больш за 150 прац.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 15 верасня 1942 года ў Полацку Віцебскай вобласці ў сям’і рабочых
У 1962 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1982 года дацэнт кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі. З 1993 года — дацэнт. У 2007 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і з таго ж года прафесар кафедры старажытных цывілізацый і сярэднявечча Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.
Навуковыя інтарэсы: антычная гісторыя, метадалогія гісторыі, тэорыя падручніка; пабудова і прадстаўленне ведаў, праблемы перакладу навуковага веды ў адукацыйную і навучальная.
Асноўныя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Методы построения научного и образовательного исторического знания. — Мн., 2006;
- Преподавание истории древнего мира: Учеб. пособ. — Мн., 2000;
- Да развіцця канцэпцыі школьнай гістарычнай адукацыі // Беларускі гістарычны часопіс. 2001. — № 5;
- «Энеида» и «Библия»: видения апокалипсиса (эмоционально-смысловая доминанта текста) // Весці БДПУ імя М. Танка. 2003. — № 4;
- Идеалы и практика античной демократии (структурно-композиционный анализ речи Перикла; Фукидид. История 1, 36-41) // Весці БДУ. — 2004. — № 1;
- Психолингвистические и информационные аспекты воспрития и обработки учебного текста // Белорусский психологический журнал. — 2004. — № 3;
- Гістарычная навука і адукацыйныя веды: гуманітарныя асновы міждысцыплінарнай інтэграцыі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2006. — № 6.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблеогр. справ./Корзенко Г.В/. — Мн.: Белорус. наука, 2007. — С. 259. — 470 с. — ISBN 978-985-08-0855-4.