Фёдар Макаравіч Нячай
Фёдар Макаравіч Нячай | |||
---|---|---|---|
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1905 | ||
Месца нараджэння | |||
Дата смерці | 17 снежня 1990 (85 гадоў) | ||
Месца смерці | |||
Грамадзянства | |||
Дзеці | Вольга Фёдараўна Нячай | ||
Род дзейнасці | навуковец | ||
Навуковая сфера | гісторыя | ||
Месца працы | |||
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук | ||
Навуковае званне | прафесар | ||
Альма-матар | Растоўскі педагагічны інстытут | ||
Узнагароды |
|
Фёдар Макаравіч Няча́й (9 сакавіка 1905, Дзяражычы Рэчыцкага павета Мінскай губерні, цяпер у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці — 17 снежня 1990, Мінск) — вучоны, гісторык. Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1966).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1937 годзе скончыў педагагічны інстытут у горадзе Растоў-на-Доне. З 1938 г. у аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. У 1940 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Саюзніцкая вайна ў крыніцах». У 1941—1943 гг. дэкан гістарычнага факультэта Чувашскага педагагічнага інстытута ў горадзе Чэбаксары, у 1943—1945 гг. — намеснік дырэктара. З 1945 г. Ф. М. Нячай у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дацэнт на кафедры старажытнай гісторыі. У 1946—1953 гг. дэкан гістарычнага факультэта, у 1953—1955 гг. — загадчык кафедры гісторыі старажытнага свету, з 1955 па 1977 г. — загадчык кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў. У 1965 г. Ф. М. Нячай абараніў доктарскую дысертацыю «Рым і італікі». У 1967—1983 гг. прафесар на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Ф. М. Нячаю належаць навуковыя працы па гісторыі старажытнага Рыма. Даследаваў узнікненне Рымскай дзяржавы, узаемаадносіны паміж Рымам і італікамі, аграрныя адносіны ў Рыме часоў Рэспублікі. Займаўся таксама вывучэннем паходу грэкаў на Трою, сацыяльных адносін у старажытнай Грэцыі па дадзеных «Іліяды» Гамера і інш. Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Ф. М. Нячая былі абаронены чатыры кандыдацкія дысертацыі па гісторыі старажытнага Рыма.
Ф. М. Нячай з’яўляўся старшынёй секцыі гістарычных навук навукова-тэхнічнага савета Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, членам рэдакцыйнага савета Беларускай савецкай энцыклапедыі.
Сярод апублікаваных прац:
- Рим и италики. — Мн., 1963.
- Образование римского государства. — Мн., 1972.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нячай Фёдар Макаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 422. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 9 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 17 снежня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі Чувашскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары гістарычных навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Лоеўскім раёне
- Выпускнікі ВНУ Растова-на-Доне
- Дэканы гістарычнага факультэта БДУ
- Гісторыкі Беларусі
- Гісторыкі СССР