Мікалай Аляксеевіч Горскі
Мікалай Аляксеевіч Горскі | |
---|---|
руск.: Николай Алексеевич Горский | |
Дата нараджэння | 4 жніўня 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 1968 (64 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг |
Навуковая сфера | селекцыя[d] |
Месца працы | Інстытут жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР, Віцебскі ветэрынарны інстытут |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Мікалай Аляксеевіч Го́рскі (руск.: Николай Алексеевич Горский; 4 жніўня 1904, с. Боршчына , Кастрамская губерня — 1 кастрычніка 1968, Віцебск) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчай жывёлы. Доктар сельскагаспадарчых навук (1967), прафесар (1968)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 4 жніўня 1904 года ў с. Боршчына Кастрамской губерні. У 1926 годзе скончыў Казанскі сельскагаспадарчы інстытут[1]. У 1927—1931 гг. працаваў заатэхнікам па племянной справе на Казанскай станцыі малочнай жывёлагадоўлі ў Спаску.
У 1934—1951 гг. працаваў заатэхнікам па племянной справе ў Іванаўскай і Кастрамской абласцях. У 1951 годзе скончыў завочную аспірантуру пры Казанскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1951—1954 гг. — на Кастрамской дзяржаўнай комплекснай сельскагаспадарчай доследнай станцыі — загадчык аддзела жывёлагадоўлі. У 1954—1959 гг. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, загадчык аддзелам генетыкі і развядзення сельскагаспадарчай жывёлы Інстытута жывёлагадоўлі Акадэміі навук БССР[1]. З 1954 г. М. А. Горскі працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, загадчык кафедры прыватнай жывёлагадоўлі (1959—1968)[1], дэкан заатэхнічнага факультэта (1960—1965).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]М. А. Горскаму належаць працы па метадам фарміравання вытворчага статка кастрамской і швіцкай парод. З’яўляецца адным са стваральнікаў кастрамской пароды буйной рагатай жывёлы[1].
Сярод апублікаваных прац:
- Каталог племенных быков Костромского ГПР / Н. А. Горский. — Кострома, 1937.
- Опыт создания массива крупного рогатого скота костромской породы в колхозах госплемрассадника : дис. … канд. с.-х. наук / Н. А. Горский. — Кострома, 1949.
- Костромская порода скота в колхозах / Н. А. Горский. — Москва : Сельхозгиз, 1952.
- Система разведения в ведущих стадах костромской породы в БССР / Н. А. Горский, Г. М. Сидоренко // Научные труды / Белорусский научно-исследовательский институт животноводства. — Минск, 1958. — Т. 1.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Залаты медаль імя І. У. Мічурына
- Дзяржаўная прэмія СССР 1945 года за суаўтарства кастрамской пароды буйнога рагатага ската[1]
- Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1961)
- Медалі і граматы ВДНГ СССР (1939, 1940, 1954, 1955)
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Біёлагі СССР