Перайсці да зместу

Мікалай Канстанцінавіч Дэмух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Канстанцінавіч Дэмух
Дата нараджэння 1920
Месца нараджэння вёска Квачы (Нясвіжскі раён), Нясвіжскі павет, Польская Рэспубліка
Дата смерці невядома
Месца смерці ?
Член у

Мікалай Дэмух (1920 — ?) — удзельнік узброенага антысавецкага падполля ў Беларусі, сябра Саюз змагання за незалежнасць Беларусі.

Нарадзіўся ў 1920 у в. Квачы (Нясвіжскі раён) Нясвіжскага павета, Польская Рэспубліка (цяпер Нясвіжскі раён). У жніўні 1944 — ліпені 1945 г. служыў у Чырвонай арміі, удзельнічаў у баях, быў паранены. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Беларусь. У маі 1946 у Міколы Дэмуха быў знойдзены самагонны апарат, за што яго арыштавалі і 7 дзён пратрымалі ў КПЗ Нясвіжскага раённага аддзела НКУС, пасля чаго ён быў вызвалены рашэннем пракурора раёна. Пад пагрозай новага арышту 17 кастрычніка 1946 г. перайшоў на нелегальнае становішча, хаваўся ў склепе каля свайго дома, потым у лясах Нясвіжскага раёна. Рабіў спробы вярнуцца да легальнага жыцця, але пасля арышту жонкі, якую асудзілі да 6 месяцаў пазбаўлення волі, канчаткова застаўся ў лесе.

У маі 1947 далучыўся да Саюза змагання за незалежнасць Беларусі антысавецкай падпольнай арганізацыі Івана Раманчука. На працягу 19471949 Мікалай Дэмух разам з іншымі сябрамі арганізацыі ўдзельнічаў у нападах на партыйна-савецкіх супрацоўнікаў, фінансавых агентаў і служачых унутраных сіл, у рэквізіцыях на поштах і ў крамах. Паводле аператыўных зводак МДБ, у сваіх акцыях Мікалай Дэмух вызначаўся незвычайнай адвагай. У маі 1949 з групай быў акружаны на хутары ў Нясвіжскім раёне, паранены ў баі і трапіў у палон. У ходзе следства яму інкрымінавалі ўдзел у падпольным «Саюзе змагання за вызваленне Беларусі», у анкеце арыштаванага, складзенай у турме МДБ у маі 1949 г., пазначана, што ён меў 5 класаў адукацыі, працаваў цесляром, быў беспартыйным. 17 лістапада 1949 г. асуджаны трыбуналам унутраных войск БВА да 25 гадоў савецкіх канцлагераў. У ходзе перагляду справы 10 снежня 1955 г. абвінавачанне ва ўдзеле ў падпольнай арганізацыі было знята.

У Беларусь вярнуўся ў 1970-х г. Не рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы.

  • Валаханович И. А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг. Мн., 2002.