Мікалай Леанідавіч Страха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Леанідавіч Страха
Дата нараджэння 27 жніўня 1963(1963-08-27) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці географ
Месца працы
Альма-матар

Мікалай Леанідавіч Страха (нар. 27 жніўня 1963, в. Малыя Вікаравічы, Столінскі раён) — беларускі географ, педагог, грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў з адзнакай Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут (1985), потым працаваў у гэтым інстытуце (з 1995 года ўніверсітэце). У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта — таксама з адзнакай. З 1998 года працаваў у БДПУ імя М. Танка, выкладаў геаграфію сусветнай гаспадаркі і насельніцтва, палітычную геаграфію, займаў пасаду намесніка дэкана па вучэбнай працы факультэта прыродазнаўства. Удзельнічаў у пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, звольнены з БДПУ 20 кастрычніка 2020 года[1]. Пасля 2020 года працаваў начальнікам вучэбна-метадычнага аддзела ў недзяржаўных навучальных установах: Мінскім інавацыйным універсітэце і Інстытуце прадпрымальніцкай дзейнасці.

Аўтар больш за 190 навуковых, навукова-метадычных прац, суаўтар вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі для ўстаноў агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Уводзіны ў сацыяльна-эканамічную геаграфію: вучэбна-метадычны дапаможнік / М. Л. Страха. — Мінск : БДПУ, 2000. — 52 с.
  • Геаграфія. Краіны і народы : вучэбны дапаможнік для 8 класа / П. С. Лопух, М. Л. Страха, В. У. Сарычава ды інш. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2019. — 348 с.

Зноскі