Перайсці да зместу

Мікалай Раманавіч Ірыкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Раманавіч Ірыкоў
Дата нараджэння 1 ліпеня 1921(1921-07-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 1943(1943-03-16)[1] (21 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў танкавыя войскі СССР
Званне Малодшы лейтэнант[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга

Мікалай Раманавіч Ірыкоў (20 жніўня 1913, в. Верхняя Казарма, БАССР — 16 сакавіка 1943, Чугуіўскі раён, Украіна) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Мар’іна Горка. Мемарыял 8-ай танкавай дывізіі, памятная дошка

Скончыў 7 класаў сярэдняй школы. У 1940 годзе скончыў Зілаірскае педагагічнае вучылішча. Працаваў дырэктарам Нованікольскай сярэдняй школы.

У Чырвоную Армію прызваны ў студзені 1940 года. Скончыў палкавую танкавую школу. Член ВКП (б) з 1942 года.

У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. 16 сакавіка 1943 года танкавую частку, у якой служыў атакавалі сілы суперніка, у ліку якіх была і танкавая дывізія СС. Танк малодшага лейтэнанта Ірыкава падбіў 3 нямецкія машыны, але і сам быў падбіты.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 чэрвеня 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» малодшаму лейтэнанту Мікалаю Раманавічу Ірыкову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (пасмяротна)[2].

Зноскі

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.