Мікалай Слупскі
Мікалай Слупскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1616 | ||||||
Смерць | 1693 | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Слупскі (1616—1693) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган віленскі (з 1669).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1649 зрабіўся канонікам Віленскай капітулы, пазней атрымаў ад Папы Рымскага прызначэнне біскупа-суфрагана віленскага. У 1671 абраны біскупам віленскім, аднак кароль і вялікі князь Міхал Карыбут Вішнявецкі прызначыў на гэтую пасаду Мікалая Стэфана Паца.
21 чэрвеня 1678 асвяціў кутні камень Касцёла Святога Францішка Ксаверыя ў Гродна[1].
Кансэкраваў шэраг касцёлаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі: Слонім (бернардзінак, 30 жніўня 1671), Канстанцінава (1671), Касцёл Яна Хрысціцеля ў Камаях (1673), Свір (1680).
Партрэт біскупа Мікалая Слупскага (1677) — апошняя створаная ў Глуску гравюра майстра Аляксандра Тарасевіча[2].
Зноскі
- ↑ Ян Кучынскі. Кафедральная базіліка Св. Францішка Ксаверыя ў Гродна (фара) // «Слова Жыцця», 2 кастрычніка 2010.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Магілёўская бібліятэка. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 2 кастрычніка 2012.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Слупскі