Мікалай Сцяпанавіч Навумаў
Мікалай Сцяпанавіч Навумаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Прэміі |
Мікалай Сцяпанавіч Навумаў (23 лістапада 1938, г. Чырвоны Ліман, Данецкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1962 г. Працаваў у праектных арганізацыях Алма-Аты, Кішынёва. З 1973 г. — галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце, з 1980 года — у Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У Кішынёве запраектаваны Педагагічны інстытут імя Крангэ (1975), бальнічны комплекс (1976).
Асноўныя працы ў Беларусі: навучальны камбінат Міндарбуда БССР па Кальварыйскай вуліцы, 37 (1979), інжынерны корпус БМУ Мінскрадыёбуда па вул. Харкаўскай (1975); у аўтарскім калектыве: інжынерна-лабараторны корпус трэстаў Белсельгастэхнікі па вул. К. Лібкнехта (1980), рэспубліканскі Дом тэхнічнай творчасці (1982), гандлёва-камерцыйны цэнтр (1985), універсам у мікрараёне Серабранка-9 (1984) у Мінску.
Прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурны праект аўтавакзала «Маскоўскі» ў г. Мінску.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Наумов Николай Степанович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Данецкай вобласці
- Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя