Харкаўская вуліца (Мінск)
Выгляд
| Харкаўская вуліца Мінск | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Мінск |
| Раён | Маскоўскі |
| Працягласць | каля 2,1 км |
| Найбліжэйшыя станцыі метро |
|
| Электрычка | Мінск-Паўночны |
| Тралейбусныя маршруты | 7, 9, 57 |
| Ранейшыя назвы | Ракаўскі тракт |
| Назва ў гонар | Харкаў |
| Паштовы індэкс | 220015 і 220073 |
| на OpenStreetMap | |
| на Яндэкс.Картах | |
| на Картах Google | |
Харкаўская вуліца — вуліца, якая падзяляе Фрунзенскі і Маскоўскі раёны Мінска. Сучасную назву атрымала ў гонар горада Харкаў у 1965 годзе. Папярэдняя назва — Ракаўскі тракт.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца на скрыжаванні з Дамашэўскай вуліцай, заканчваецца на скрыжаванні праспектаў Пушкіна і Жукава, ды вуліцы Панамарэнкі. Таксама перасякаецца з Бетонным праездам, 1-м Загарадным завулкам і вуліцамі Баляслава Берута, Гусоўскага і Пінскай. Ідзе паралельна вуліцам Купрыянава і 3 Верасня.
Аб’екты і славутасці
[правіць | правіць зыходнік]На вуліцы размешчаны разнастайныя грамадскія аб’екты:
- Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна
- Тучынскі сквер
- возера Мухлеўка
Грамадскі транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Па вуліцы пралягае шэраг тралейбусных (7, 9, 57) маршрутаў. Паблізу ад вуліцы размешчана станцыя метро «Маладзёжная» і чыгуначны прыпанак Мінск-Паўночны.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Харкаўская вуліца (Мінск)- Харьковская улица на geodzen.com