Перайсці да зместу

Мікравалакно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сурвэтка з мікравалакна падыходзіць для ачысткі далікатных паверхняў
Тканіна з мікравалакна буйным планам

Мікравалакно (англ.: microfibre ці microfiber) — тканіна, вырабленая з валокнаў поліэфіру  (руск.), таксама можа складацца з валокнаў поліаміду  (руск.) і іншых палімераў. Сваю назву тканіна атрымала з-за таўшчыні валокнаў, якая складае некалькі мікраметраў. Мікравалакно выкарыстоўваецца ў вытворчасці тканых, нятканых і трыкатажных матэрыялаў. Можа быць выкарыстана ў вытворчасці адзення, абіўцы, у прамысловых фільтрах, ва ўборачнай прадукцыі.

Мікравалакно вырабляецца з валакна памерам менш за 1 дэнье  (руск.), валокны аб’ядноўваюцца для фарміравання пражы. Сучасная нітка мікравалакна пры даўжыні ў 100 000 метраў важыць усяго 6 грамаў[1].

Вытворчасць звыштонкага валакна (менш 0,7 дэнье) пачалося ў канцы 1950 года з выкарыстаннем тэхналогіі скруту ніткі з расплаўленай масы. Мікравалакно было распрацавана ў Японіі ў 1976 годзе.

У вытворчасці мікравалакна выкарыстоўваюць поліамід і поліэфіры. Поліамідная нітка загадзя падрыхтоўваецца — ёй надаюць зоркападобную форму. Затым падрыхтаваную поліамідную нітку апускаюць у расплаўлены поліэфір, прапускаюць праз найтанчэйшыя адтуліны і затым астуджаюць. Пасля астуджэння ніткі поліэфіру аддзяляюцца ад поліаміднай асновы і адпраўляюцца на вытворчасць тканіны.

Вытворчасць мікравалакна — высокадакладны працэс, паколькі неабходна атрымаць палімерную нітку з дыяметрам у адну дзясятую ці нават у сотыя долі міліметра. Для вытворчасці мікравалакна выкарыстоўваюцца экструдары  (руск.) (ад лац.: extrudo — выціскаць). Экструдар — гэта машына для размякчэння (пластыкацыі) матэрыялаў і надання ім формы шляхам працісквання праз профільны інструмент (т. зв. экструзійную галоўку), перасек якога адпавядае канфігурацыі вырабу. Працэс перапрацоўкі матэрыялаў у экструдары называецца экструзіяй  (руск.).

Паколькі ў апошні час мікравалакно выціскаюць у форме двайной ніткі (унутраная поліамідная «зорачка» і знешні поліэстэравы контур), тэхналогія яго вытворчасці яшчэ больш ўскладнілася. На выхадзе з экструдара астуджэнне двайной ніткі вадой прыводзіць да аддзялення поліаміднага і поліэстэравага складнікаў ніткі, у выніку чаго кожная мікранітка мае вельмі высокую плошчу мікразазораў, што і прыводзіць да высокай упітвальнай здольнасці тканіны.

Канчатковая якасць мікравалакна залежыць ад геаметрычных параметраў нітак, конусу сціску ў экструдара і тэмпературнага рэжыму і інш.

Уласцівасці мікравалакна

[правіць | правіць зыходнік]

Мікравалакно валодае высокай устойлівасцю, у яго багатая палітра яркіх адценняў, гэтая тканіна цалкам паддаецца пранню. Тканіны з мікравалакна валодаюць падвышанай упітвальнай здольнасцю дзякуючы вельмі малому дыяметру перасеку ніткі (тканіна атрымліваецца больш «губчатай»).

Падыходзіць для вытворчасці мяккай мэблі.

  • не пакідае пасля сябе валокнаў
  • не ліняе
  • не скатваецца
  • вадкасці не пранікаюць унутр валакна
  • упітвае значна больш вады, чым звычайная тканіна
  • хутка высыхае пасля мыцця

Ужываецца для вытворчасці адзення. Тканіна для адзення з мікравалакна дзякуючы «губкаватасці» валодае здольнасцю добра захоўваць цяпло, пры гэтым адзенне можа быць больш лёгкім і тонкім у параўнанні з іншымі тканінамі.

  • Паколькі ў аснове мікравалакна ляжыць поліэстэравая нітка, яго не рэкамендуецца сушыць на батарэях, гладзіць або падвяргаць цеплавой апрацоўцы.
  • Пасля назапашвання дастатковай колькасці тлушчу ў палатне з мікрафібры яно цалкам губляе здольнасць упітваць ваду.

Тэхнічнае мікравалакно ўжываецца ў таварах для ўборкі. Дзякуючы здольнасці выдаляць тлушч і пыл без хімічных сродкаў былі створаны сурвэткі, якія дазваляюць мыць посуд і праціраць паверхні, захоўваючы чысціню дома. А дзякуючы здольнасці эфектыўна ўпітваць ваду з мікравалакна робяць кілімкі ў ванную і пярэдні пакой.

Зноскі

  1. Николаев Г. Тряпка будущего // Наука и жизнь. — 2001. — В. 1.