Азбест
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Азбест (грэч.: ἄσβεστος — неразбурымы) — зборная назва групы тонкавалакністых мінералаў з класа сілікатаў. У прыродзе гэта агрэгаты, што складаюцца з найтонкіх гнуткіх валокнаў. Ужываецца ў самых розных галінах, напрыклад у будаўніцтве, аўтамабільнай прамысловасці і ракетабудаванні.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэджвае, што ўсе віды астбесту з'яўляюцца канцэрагенамі, якія выклікаюць фіброз лёгкіх і ракавыя захворванні[1][2].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- БЭ ў 18 тамах. Т.1, Мн., 1996, // Азбест
- Геаграфія ў тэрмінах і паняццях. Энцыклапедычны даведнік. Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2003. — С.12 // Азбест