Мікрамата зеленаватая |
' | Самка (зверху), самец (унізе) | |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Мікрамата зеленаватая |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Micrommata virescens Clerck, 1757
|
|
Мікрамата зеленаватая, Мікрамата ружавая (Micrommata virescens) — від павукоў з сямейства Sparassidae, распаўсюджаны ў Палеарктыцы[1]. Яго ахоўная зялёная афарбоўка тлумачыцца прысутнасцю біліну мікраматабіліну[2] і яго водарастваральных вытворных у гемалімфе, тканкавай вадкасці і жаўтку аацытаў[3].
Самцы дасягаюць даўжыні ад 8 да 10 мм, самкі — ад 12 да 15 мм. Галавагрудзі і ногі абодвух палоў яркага травяніста-зялёнага колеру, таксама брушка самкі. У самца на брушку маецца доўгая чырвоная паласа, да якой прымыкаюць дзве жоўтыя паласы. Далей па баках ідуць яшчэ дзве чырвоныя паласы.
Спярша дзіцяняты таксама зялёнага колеру, аднак, перад зімоўкай іх афарбоўка набывае жоўта-карычневы, трохі зялёны колер з чырванаватымі крапінамі, якія месцамі ўтвараюць паласаты малюнак.
Працягласць жыцця павукоў складае прыкладна 18 месяцаў.
Шырока распаўсюджаны ў Палеарктыцы, перш за ўсё, на поўдні — Каўказе, Кітаі, поўдні Сібіры і Далёкага Усходу, Украіне. Гэта цеплалюбівая жывёла жыве ў светлых лісцяных лясах, на ўскрайку лесу ці на парослым хмызняком сухім газоне.
Павук палюе днём, чакаючы сваю здабычу ў траве або кустах[4]. Сетку з павуціння не будуе.
Дарослых жывёл можна сустрэць пераважна ў маі і чэрвені, самка адасабляцца ўжо ў жніўні. Спараванне адбываецца таксама, як у павукоў-ваўкоў. Самец узбіраецца на самку спераду, нахіляецца ўніз у бок і ўводзіць цымбіум. Хоць членік уводзіцца аднаразова, сам працэс спарвання можа працягвацца некалькі гадзін. Затым самка будуе са звязанага павуціннем лісця гняздо, якое прымацоўвае часцей над зямлёй і ахоўвае да моманту з’яўлення нашчадкаў. Яйцы таксама зялёныя.
- ↑ Platnick, Norman I.. Fam. Sparassidae (нявызн.). The World Spider Catalog, Version 12.5. New York, NY, USA: American Museum of Natural History (10 снежня 2011). doi:10.5531/db.iz.0001. Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2012. Праверана 22 красавіка 2012.
- ↑ A. Holl & W. Rüdiger Micromatabilin, a new biliverdin conjugate in the spider, Micromata rosea [sic] (Sparassidae)(англ.) // Journal of Comparative Physiology B: Biochemical, Systemic, and Environmental Physiology : journal. — 1975. — Т. 98. — № 2. — С. 189—191. — DOI:10.1007/BF00706130
- ↑ G. S. Oxford & R. G. Gillespie Evolution and ecology of spider coloration(нявызн.) // Annual Review of Entomology. — 1998. — Т. 43. — № 1. — С. 619—643. — DOI:10.1146/annurev.ento.43.1.619 — PMID 15012400.
- ↑ Hänggi, Ambros; Stöckli, Edi; Nentwig, Wolfgang, 1995. Lebensräume Mitteleuropäischer Spinnen. Miscellanea Faunistica Helvetiae — Centre suisse de cartographie de la faune, Neuchatel. ISBN 2-88414-008-5