Гемалімфа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Гемалімфа — вадкасць, якая цыркулюе ў сасудах і ў міжклеткавых поласцях многіх бесхрыбетных (членістаногіх, малюскаў), якія маюць незамкнутую сістэму кровазвароту. Яна выконвае тыя ж функцыі, што кроў і лімфа у жывёл з замкнёнай крывяноснай сістэмай (некаторыя чарвякі, пазваночныя): ажыццяўляе транспарт кіслароду і вуглякіслага газу, пажыўных рэчываў і прадуктаў вылучэння. Гемалімфа багатая арганічнымі рэчывамі, у тым ліку бялкамі, часта ўтрымлівае дыхальныя пігменты (гемацыянін і гемаглабін). У склад гемалімфы ўваходзяць таксама клеткавыя элементы, якія адрозніваюцца па будове функцыі (фагацыты, экскрэторныя клеткі, у некаторых выпадках — эрытрацыты).