Перайсці да зместу

Мілена Кананера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мілена Кананера
італ.: Milena Canonero
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 ліпеня 1949(1949-07-13) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Marshall Bell[d]
Род дзейнасці дызайнер касцюмаў, дызайнер, мадэльер
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мілена Кананера (італ.: Milena Canonero, нар. 1 студзеня 1946, Турын, Італія) — італьянская мастачка па касцюмах, лаўрэат прэмій «Оскар», BAFTA, «Давід дзі Данатэла».

Мілена Кананера нарадзілася ў 1946 годзе ў Турыне, Італія. Яна вывучала мастацтва і гісторыю моды ў Генуі. Неўзабаве пасля гэтага яна пераехала ў Англію, дзе пачала працаваць у малых тэатрах і на вытворчасцях фільмаў. Пры распрацоўцы касцюмаў для рэкламы ў Лондане яна пазнаёмілася з многімі рэжысёрамі.

Яе першай буйной працай у якасці мастака па касцюмах стаў фільм «Завадны апельсін», рэжысёра Стэнлі Кубрыка (1971). Яна таксама працавала з Кубрыкам у фільме «Бары Ліндан» (1975), за які яна атрымала свой першы «Оскар». Другі раз яна атрымала статуэтку за фільм «Вогненныя калясніцы» (1981), рэжысёра Х’ю Хадсана.

Кананэра таксама распрацоўвала касцюмы для некалькіх пастановак рэжысёра Ота Шэнка, такіх як «Il trittico» (Пучыні, Венская дзяржаўная опера, 1979), «Як вам гэта спадабаецца» (Шэкспір, Зальцбургскі фестываль, 1980), «Лятучая мыш» (Штраўс, Вен дзяржаўная опера, 1980), «Андрэ Шэнье» (Джардана, Венская дзяржаўная опера, 1981) і «Арабэла» (Штраўс, Метрапалітэн-опера, 1983). Для рэжысёр Люка Бондзі яна стварыла касцюмы для новай пастаноўкі «Тоска» Пучыні (Метрапалітэн-опера, 2009) і «Алена» Еўрыпіда (Бургтэатр, 2010).

У 1986—1987 г. стварала касцюмы для тэлесерыяла «Паліцыя Маямі».

У 2001 годзе Мілена Кананера была ўдастоена прэміі за дасягненні ў кар’еры ад Гільдыі мастакоў па касцюмах. Свой трэці «Оскар» Кананера атрымала за дызайн касцюмаў да біяграфічнай драмы «Марыя-Антуанэта» (2006) і чацвёрты — за касцюмы ў карціне "Гатэль «Гранд Будапешт» (2014).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #174032404 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.