Перайсці да зместу

Мільчанскі сельсавет (Гомельскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мільчанскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Гомельскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Новая Мільча
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Мільча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Мільча.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Мільчанскі (Старамільчанскі) сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старая Мільча. 30 снежня 1927 года ўзбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Новамільчанскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новая Мільча. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Красненскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.