Мінск-22
Выгляд
Мінск-22 — савецкая электронная вылічальная машына другога пакалення. Паводле класіфікацыі, прынятай у пачатку вытворчасці, належала да ЭВМ сярэдняга класа. Машына стваралася для вырашэння планава-эканамічных задач у народнай гаспадарцы. З'яўлялася мадэрнізацыяй «Мінск-2», мела магчымасць павелічэння аператыўнай памяці і магчымасць далучэння новых прылад уводу-вываду. Серыйная вытворчасць пачалася ў 1965 годзе.
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]- Разраднасць (даўжыня слова): 37 разрадаў;
- Сістэма каманд: 108 каманд, двухадрасная, фармат адрасу залежыць ад рэжыму работы — звычайны рэжым ці рэжым Т;
- Ёмістасць аператыўнай памяці на магнітных сардэчніках (МАЗП): 8192 слоў;
- Цыкл звароту да МАЗП: 24 мксек;
- Ёмістасць знешняй памяці на магнітнай стужцы (8 стужкапрацяжных механізмаў): 100 тыс. слоў на 1 катушку;
- спосаб прадстаўлення інфармацыі: лікі з фіксаванай і нефіксаванай коскай, літарна-лічбавая інфармацыя ў 6-разрадным кодзе М-2 (6 сімвалаў у ячэйцы, знакавы разрад не ужываецца);
- дыяпазон прадстаўлення лікаў:
- з фіксаванай коскай: 0 ≤ |x| < 1
- з нефіксаванай коскай: 0,5421010·10−19 — 0,9223372·1019;
- хуткасць уводу інфармацыі:
- з перфастужкі: 1000 радкоў/сек
- з перфакартак: 300 картак/мін;
- хуткасць вываду інфармацыі:
- на перфастужку: 80 радкоў/сек
- на перфакарткі: 100 картак/мін;
- на літарна-лічбавы друкавальны механізм: 25 — 400 радкоў/мін;
Хуткадзейнасць: каля 56 тысяч аперацый/сек; Час выканання асноўных аперацый:
- складанне двух двайковых 37-разрадных лікаў з фіксаванай коскай: 12 мксек;
- складанне двух двайковых 37-разрадных лікаў з нефіксаванай коскай: 75 мксек;
- памнажэнне двух двайковых 37-разрадных лікаў з нефіксаванай коскай: 200 мксек;
Праграмнае забеспячэнне
[правіць | правіць зыходнік]Для Мінск-22 было распрацавана досыць багатае праграмнае забеспячэнне:
- бібліятэкі стандартных праграм (БСП-63 ці БСП-67);
- сістэма сімвальнага кадавання (ССК);
- аўтакод для вырашэння інжынерных задач «АКИ»;
- транслятар з мовы АЛГЭК (тып КОБОЛ);
- транслятар з мовы АЛГОЛ (МЭИ-3)[1];
- транслятар з мовы ФАРТРАН;
Зноскі
- ↑ Увод-вывад у Алголе Архівавана 1 сакавіка 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Калачёв В. М., Якубович М. М. Программирование на ЭЦВМ «Минск-2» и «Минск-22» — Москва «Советское радио» 1971.
- Королёв Л. Н. Структура ЭВМ и их математическое обеспечение — Москва «Наука» 1974.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Исаев В. П. «Минск» Архівавана 24 верасня 2014. // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)