Міраслаў Шатан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міраслаў Шатан
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 22 кастрычніка 1974(1974-10-22)[1][2] (49 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя крайні нападнік
Рост 191 см
Вага 87 кг
Хват леварукі ўдар[d]
Драфт НХЛ 111
Клубная кар’ера*
Бостан Бруінз
Бафала Сейбрз
Эдмантан Ойлерз
Пітсбург Пінгвінз
ХК Слован Браціслава
ХК Дынама Масква

Мі́раслаў Ша́тан (славацк.: Miroslav Šatan, [ˈmɪroslɑv ˈʃatan]; нарадзіўся 22 кастрычніка 1974 года) — славацкі хакейны правы нападнік.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійную кар’еру пачаў у клубе «Топальчаны», дзе ў 31 матчы сезона 1991—1992 закінуў 30 шайбаў і аддаў 22 перадачы. Пасля гэтага ён перайшоў у каманду вышэйшага дывізіёна «Дукла Трэнчын», дзе правёў два сезоны.

У 1993 годзе быў задрафтаваны клубам «Эдмантан Ойлерз» пад 111 нумарам. Да пераходу ў НХЛ гуляў у чэмпіянаце Чэхаславакіі, а пазней — Славакіі, правёў восем матчаў за зборную краіны і закінуў 9 шайбаў на Алімпіядзе-1994[3].

У 1994—1995 гуляў у ніжэйшых амерыканскіх лігах за чатыры розныя клубы, у наступным сезоне прабіўся ў асноўны склад «Эдмантану». Праз два сезоны быў абменены ў «Бафала Сейбрз», дзе выступаў да 2003 года. Падчас лакаўту 2004—2005 гуляў за браціслаўскі «Слован», пасля чаго ў «Сейбрз» ужо не вярнуўся[4]. 3 жніўня 2005 заключыў кантракт з Нью-Ёрк Айлендэрс[5]. У 2008 перайшоў у Пітсбург Пінгвінз[6], у складзе якіх упершыню выйграў Кубак Стэнлі—2009.

У 2010 заключыў кантракт з «Бостан Бруінз», а ў 2011 перайшоў у клуб Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама Масква». Пасля сканчэння сезона вярнуўся ў Славакію, дзе выступаў за «Слован Браціслава»[7], у наступным сезоне стаў капітанам.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Elite Prospects — 1999. Праверана 2 ліпеня 2019.
  2. https://www.hockeyslovakia.sk/sk/hallfame/miroslav-satan
  3. Mirolav Šatan’s Profile at HockeyDraft.ca
  4. Satan a free agent after Sabres decline option (англ.). ESPN (1 жніўня 2005). Праверана 4 жніўня 2009.
  5. Satan signs with Islanders (англ.). TSN (3 жніўня 2005). Праверана 4 жніўня 2009.
  6. Penguins sign Miroslav Satan (англ.)(недаступная спасылка). Pittsburgh Penguins (3 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2009. Праверана 4 жніўня 2009.
  7. Miro Šatan v Slovane! Zatiaľ na mesiac (англ.) (9 верасня 2011). Праверана 10 September 2011.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]