Топальчаны
| Горад | |||||
| Топальчаны | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Topoľčany | |||||
|
|||||
| 48°33′ пн. ш. 18°11′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | Раённы цэнтр | ||||
| Край | Нітранскі край | ||||
| Раён | Раён Топальчаны | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1173 | ||||
| Першая згадка | 1235 | ||||
| Плошча | 27,6 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 174 м | ||||
| Водныя аб’екты | Нітра (рака) | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 28 728 чалавек (2004) | ||||
| Шчыльнасць | 1042 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0 38 | ||||
| Паштовы індэкс | 955 31 | ||||
| Аўтамабільны код | TO | ||||
|
|
|||||
| topolcany.sk (славацк.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||

Топальчаны (славацк.: Topoľčany, ням.: (Groß)topoltschan, венг.: Nagytapolcsány) — горад у заходняй Славакіі на рацэ Нітра. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Топальчаны былі меркавана заснаваны ў IX стагоддзі. Першы ўспамін пра паселішча Топальчаны змяшчаецца ў грамаце венгерскага караля Белы III (1172—1196), які дараваў гэту вёску нейкаму Марціну. Калі Турда, сын Марціна, памёр, не пакінуўшы нашчадства, кароль Бела IV, унук Белы III, дараваў у 1235 годзе Топальчаны нейкаму Дзіянісію. У грамаце палаціна Мікулаша ад 1271 года Топальчаны ўпершыню названы горадам (Civitas). У 1291—1314 магутны феадал Матуш Чак будуе ў Топальчанах крэпасць для абароны сваёй Трэнчынскай рэзідэнцыі з поўдня. У 1431—1434 крэпасць была ў руках гусітаў. У 1599 і 1643 гадах горад спальваюць туркі, а ў 1703 — паўстанцы-куруцы. У 1743 г. Топальчанскую крэпасць фундаментальна рэканструяваў Карай Зічы Старэйшы.
У канцы XIX стагоддзя горад развіваецца — будуюцца заводы і фабрыкі.
У наш час Топальчаны — важны прамысловы цэнтр заходняй Славакіі. Сярод іншых прадпрыемстваў, у горадзе знаходзіцца бровар «Топвар».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Год | 1994 | 2004 | 2014 | 2024 |
|---|---|---|---|---|
| Колькасць людзей | 32 156 | 28 728 | 26 421 | 23 985 |
| Розніца | −10,66 % | −8,03 % | −9,21 % |
| Год | 2023 | 2024 |
|---|---|---|
| Колькасць людзей | 24 086 | 23 985 |
| Розніца | −0,41 % |
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Замак Товарнікі
- Касцёл Св. Андрэя
Зноскі
- ↑ а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Топальчаны- Афіцыйны сайт горада
- Крэпасць Топальчаны Архівавана 19 ліпеня 2006.