Мірскі замак ва ўласнасці Вітгенштэйнаў
Мірскі замак ва ўласнасці Вітгенштэйнаў - гістарычны перыяд Мірскага замка, звязаны з спрэчкамі за замак, пераход і валоданне ім да 1891 года родам Вітгенштэйнаў.
Перадумовы пераходу замка[правіць | правіць зыходнік]
Пасля смерці Д. Радзівіла, яго маёнткі імператарскім распараджэннем ад 17 сакавіка 1814 былі падзелены на дзве часткі. Адну частку разам са Мірам і Нясвіжам атрымаў сын былога апекуна Дамініка Антоній Радзівіл, іншую — дачка Дамініка — Стэфанія, якая ў 1828 выйшла замуж за царскага ад'ютанта графа Льва Пятровіча Вітгенштэйна, сына героя Вайны 1812 г. Такім чынам, Вітгенштэйны атрымалі фармальныя правы на ўладанне замкам і зямельнай маёмасцю. Гэтаму прыяла і тое, што ўсе іншыя нашчадкі Радзівілаў знаходзіліся за мяжой Расійскай імперыі і былі абмежаваны ў магчымасцях у барацьбе за фамільную маёмасць.
Судовыя спрэчкі за замак[правіць | правіць зыходнік]
Тым не менш, працэс перадачы замка Вітгенштэйнам ішоў вельмі марудна і расцягнуўся на некалькіх дзесяцігоддзяў. Гэтаму перашкаджала існаваўшае яшчэ з XVI стагоддзя палажэнне аб ардынатскіх і алаідальных валадарствах Радзівілаў. Мірскі замак і Мірскае графства разам складалі частку ардынатских ці непадзельных валадарстваў і таму не маглі быць аднесены да алаідальных, гэта значыць падзельных пры ўспадкоўванні земляў. А Стэфанія, як спадчынніца, "па кудзелі" магла атрымаць толькі алаідальную частку; сама ж ардынацыя пераходзіла ў рукі старэйшага ў сям'і па мужчынскай лініі[1].
Калі 6 жніўня 1816 года дачка князя Дамініка Радзівіла Стэфанія дасягнула паўналецця, устала пытанне пра вылучэнне ёй спадчыны. Была створана камісія па разборы зямельных спрэчак сям'і і патрабаванняў крэдытораў, так званая Радзівілаўская Маса, якая працягвала працу да 1838 года[2].
Праца Радзівілаўскай Масы пасля ўваходу Стэфаніі ў сям'ю мужа ўключала прадстаўнікоў дзвюх сем'яў - Радзівілаў і Вітгенштэйнаў. Вітгенштэйны прад'явілі Антонію Радзівілу свае правы на Мірскае графства. Была складзена хітрая судовая інтрыга, у якой аналізаваліся тэксты дамоўленасцяў па маярату 1586 года. Сутнасць прэтэнзій на Мірскае графства складалася ў тым, што землі графства першым радзівілаўскім уладальнікам Сіроткай былі набыты, а не атрыманы ў спадчыну, а таму на гэтай падставе яны маглі быць прызнаны алаідальнымі. Тым не менш, суд, які адбыўся ў 1824 годзе, адхіліў гэтую пазову[3].
Падзеі 1824 года тлумачаць адсутнасць наймення Мірскага графства ў больш ранніх дакументах, напрыклад, у "Табелі адзнакі алаідальных валадарстваў маёнткаў князёў Радзівілаў" 1816 года, якое бясспрэчна адносилася да ардынатскай часткі. Не згадвае Мірскага замка як валоданні княгіні Стэфаніі у "Ведамасці чыстага прыбытку з маёнткаў і фальваркаў Стэфаніі Радзівіл 1820 года". Няма Міру ў "Вопісы спадчыны малалетніх Пятра і Марыі Вітгенштэйнаў пасля смерці маці княгіні Стэфаніі Радзівіл" 1832 года. Дакументы Радзівілаў аж да 1842 гады пацвярджаюць прыналежнасць Мірскага замка іх сям'і. Архіўныя паперы 1829/1830, 1838 гадоў сведчаць пра валоданне Мірам Нясвіжскімі ардынатамі. У "Спісе маёнткаў князя Вітгенштэйна" 1842 года Мір таксама не фіксуецца[4].
Пераход замка да Вітгенштэйнаў[правіць | правіць зыходнік]
Між тым становішча замка пагаршалася. Калі ў 1827 годзе царскі ўрад пачаў збірадь звесткі пра помнікі даўніны ў заходніх губернях, нясвіжская адміністрацыя выслала кароткі адказ: "Мірскі замак цяпер зусім разбураны і пакінуты, нікім не абжываны, належыць Антонію Радзівілу". У гэты ж час быў зроблены першы абмер замка, які тым не менш да нашага часу не захаваўся[5]. У 1830 годзе лаканічны вопіс камісіі па падзелу спадчыны Дамініка Радзівіла яскрамоўна фіксуе стан замка: "Замак быў цалкам закінуты і спустошаны і ледзь у чацвёртай частцы чарапіцай накрыты. Адна частка квадрата (замкавыя сцены) да паловы амаль збіта, іншая без крокваў і бэлек, астатняе без вокнаў, дзвярэй, столі, падлючы, печаў і г.д. Словам, для пражывання не прыдатны..."[6]. Захаваўся план Мірскага графства, складзены ў 1830 годзе. Па ім выразна бачны заняпад былой прыгажосці: дарогі абмінаюць замак, адсякаючы ад яго італьянскі сад, да замкавай брамы не вядуць нават сцяжынкі, валы і бастыёны згубілі пачатковую канфігурацыю, сажалкі паспушчаны і нават рэчышча ручая на чарцяжы вызначыдь цяжка[5].
У 1832 годзе у Фларэнцыі Стэфанія памірае ва ўзросце 22 гадоў, правы на замак параходзяць да яе мужа Льва Людвігавіча Вітгенштэйна, які на той час быў адным з найбуйнейшых землеўладальнікаў Расіі[7]. Распачатыя судовыя разгляды паміж Вітгенштэйнамі і Антоніем Радзівілам з нагоды земляў Мірскага графства скончыліся толькі ў 1846. Мірскія валадарствы па рашэнні адмысловай камісіі перайшлі да Льва Вітгенштэйна, які жыў на той момант у Германіі. Магчыма, што гэта быў акт абмену, які прадугледжваўся адным са палажэнняў Нясвіжскай ардынацыі 1586 года. Па завяшчанні Льва Людвігавіча Вітгенштэйна 1853 года спачатку ў валоданне Мірскімі землямі павінен быў уступіць Пётр Вітгенштэйн, але адразу ж перадаць іх сястры Марыі, за якой яны былі запісаны ў шлюбным кантракце з князем Хлодвігам Гогенлоге-Шілінгсфірстам[8]. Князя Хлодвіг Гогенлоэ-Шілінгсфюрст належаў самых шляхетных і ўплывовых родаў Германіі, у 1894-1900 гадах быў канцлерам Германскай імперыі[9].
Пагроза знішчэння замка[правіць | правіць зыходнік]
Замак, нібы вялізная чорная труна, адкрывае небу пустэчу сваёй раскрытай бездані. Толькі гукі соў і пугачоў глухім рэхам зрэдку парушаюць маўклівае прышэсце ночы. Ахоплены жахам і тугою змрочнага сведкі памерлага замка, гляджу на яго... Ян Булгак. "Замак"
|
Сам замак знаходзіўся ў моцным заняпадзе. Як адзначалася ў «Геаграфічным слоўніку Польскага каралеўства і іншых славянскіх краін», у 1885 годзе "адзіным жыхаром замка быў вартаўнік, які жыў у больш-менш прыстасаванай для кватаравання вежы"[10].
У сярэдзіне стагоддзя замак апынулся пад пагрозай поўнага знішчэння. У 1860 годзе ў газеце «Віленскі кур'ер» з'явіўся ліст паэта Ўладзіслава Сыракомлі: «Паважаны рэдактар! Калі мы з гонарам запісваем імёны тых, якія ўзносяць помнікі роднага краю, то, па маім меркаванні, не меншым абавязкам перыядычнага друку будзе запісваць для ўсеагульнай галоснасці імёны тых, якія іх руйнуюць. Як раз з маіх былых ваколіц даходзяць сумныя весткі пра акты вандалізму — знішчэнні Мірскага замка»[11].
Але катастрофы ўдалося пазбегнуць, неўзабаве ў той за газеце з'явіўся апраўдальны ліст Мацея Ямонта, генеральнага адміністратара валоданняў тагачаснага ўладальніка Міру Вітгенштэйна, у якім ён запэўніваў, што сцен замка не кранула і не кране кірха. Тым не менш, у газету рушыла яшчэ некалькі лістоў з нагоды разбурэння замка, і толькі пасля гэтага разборка яго на цэглу спынілася[12].
Замак ва ўласнасці Вітгенштэйнаў[правіць | правіць зыходнік]
Тым не менш некаторыя рамонтныя працы праводзіліся ў другой палове XIX ст. У 1870 на чатырох вежах, крамя ўзарванай паўночна-ўсходняй, майстры зрабілі часовыя гонтавыя дaxi з мэтай забеспячэння належных умоў існавання пабудовы, аб чым сведчыць знойдзеная на замку драўляная бэлька з адзначанай вышэй датай. Дадзены факт сучаснай навукай лічыцца першым прыкладам кансервацыі архітэктурнага аб'екта як помніка старажытнасці на Беларусі[13].
Увогуле, архіўныя дакументы, у ліку якіх і фатаграфічныя матэрыялы 20-30-х гг. XX ст., а таксама шматлікія сведчанні даследчыкаў 1915—1938 гг. (Ю. Ядкоўскага, Г. Лаўмянскага, У. Абрамовіча і інш.), паказваюць наяўнасць досыць вялікіх архітэктурна-мастацкіх страт, атрыманых замкам у перыяд з 1794 па 1922 гг[13].
Новыя ўладальнікі замка нямецкія князі Гогенлоэ-Шыллінгфюрсты здавалі яго тэрыторыю ў арэнду. Адзін з арандатараў, Антоній Пуцята, закладаў ля замка шыкоўныя сады са шпацырнымі алеямі і сцяжынкамі, аранжарэямі і альтанкамі. Аднак "кветкавыя" мары арандатара не спраўдзіліся, райскага кутка пад замкам не атрымалася: пасля дваццаці год гаспадарання, каля 1890 года, Пуцята выдаткаваўшы ўсе свае зберажэнні, пакідае Мір[14].
Пераход замка да Святаполк-Мірскіх[правіць | правіць зыходнік]
У 1887 годзе ў Расійскай Імперыі выходзіць закон, згодна з якім замежныя грамадзяне валодаць землямі на тэрыторыі Расіі не маглі. Таму дачка Льва Вітгенштэйна Марыя, у замужжы Гагенлоэ-Шылінгфюрст, якая ў той час мела Прускае подданства, вымушана была прадаваць сваю вялізную маёмасць, яе зямельны фонд складаў каля мільёна дзесяцін зямлі[15].
Распродажы маёмасці Вітгенштэйнаў выклікалі небывалы ажыятаж сярод рускай арыстакратыі. У 1891 годзе гэтыя землі і замак купляе наказны казачы атаман Войска Данскога, герой Русска-турэцкай вайны князь Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі. Маёнтак агульнай плошчай ў 8993 га абышоўся князю ў вялізную суму ў 414 тысяч рублёў срэбрам, для чаго князь заклаў амаль усю сваю нерухомасць у Наўгародскай і Падольскай губернях[16].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Выход Мирского замка из состава ординатских владений. Земельные споры Радзивиллов—Виттгенштейнов первой половины XIX века. с. 81
- ↑ Выход Мирского замка из состава ординатских владений. Земельные споры Радзивиллов—Виттгенштейнов первой половины XIX века. с. 82
- ↑ Выход Мирского замка из состава ординатских владений. Земельные споры Радзивиллов—Виттгенштейнов первой половины XIX века. с. 83
- ↑ Выход Мирского замка из состава ординатских владений. Земельные споры Радзивиллов—Виттгенштейнов первой половины XIX века. с. 83-84
- ↑ а б Калнін В.В. Мірскі замак. с. 106
- ↑ Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 86
- ↑ Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 66
- ↑ Выход Мирского замка из состава ординатских владений. Земельные споры Радзивиллов—Виттгенштейнов первой половины XIX века. с. 86
- ↑ Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 67
- ↑ Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.9
- ↑ Калнин В. В. Мирский замок. с. 27
- ↑ Калнин В. В. Мирский замок. с. 29
- ↑ а б Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення Мірскага замка ў другой палове XVII — пачатку XX стст. с.151
- ↑ Калнін В.В. Мірскі замак. с. 112
- ↑ Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 67-68
- ↑ Надежда Усова. Наказной атаман... с. 145
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Иодковский И. Замок в Мире // Древности. — М., 1915.
- Калнін В. В. Мірскі замак. — Мн., 2002.
- Хілімонаў В. А. Мірскія былі: Гіст. нарыс. — Мн.: Полымя, 1990. — 53 с.: іл. ISBN 5—345—00128—6.
- Ткачев М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2002.-200 с.: ил. ISBN 985-07-0418-7.
- Калнин В. В. Мирский замок.— Мн.: Полымя, 1986.— 63 с., ил.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т.10).
- Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р на. — Ми. Ураджай, 2000.—645 с.; іл. ISBN 985-04-0347-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
- Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский = The castles of Mir and Nesvizh /К. Я. Шишигина-Потоцкая. - 2-е изд. - Барановичи: Баранов, укрупн. тип., 2003. - 48 с. ISBN 985-6676-35-5.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік/Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. Л—Я / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11 -0549-2.
- Дмитрий Бубновский. «На скрыжаванні ўсіх шляхоў..." История создания мирского замка. Архитектура и строительство. № 2/2012. Март-Апрель 2012.
- Федорук А.Т. Старинные усадьбы Беларуси. Кореличский район / А. Т. Федорук. - Минск : Беларусь, 2013. — 174 с. : ил.— (Серия «Старинные усадьбы Беларуси»). ISBN 978-985-01-1006-0.
- Калнін В. В. Мірскі замак = The Mir Castle/В.В. Калнін;пер. На англ. мову А. І. Казека. Мастак К. У. Хацяноўскі. – 2-ое выданне. Мн.:Беларусь, 2005. – 159 с.:іл. ISBN 985-01-0589-5
- Бутэвіч А. І. Таямніцы Мірскага замка: Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам. Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. 128 с. ISBN 978-985-6994-61-9