Юзаф Ядкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юзаф Ядкоўскі
польск.: Jόzef Jodkowski
Jadkouski.jpg
Дата нараджэння 20 снежня 1890(1890-12-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 студзеня 1950(1950-01-02)[1] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны, мастацтвазнавец
Навуковая сфера археалогія, нумізматыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Яўстафій Філарэтавіч Арлоўскі
Узнагароды і прэміі
сярэбраны крыж Заслугі

Юзаф Ядкоўскі (польск.: Jόzef Jodkowski, руск.: Юзеф Иодковский; 20 снежня 1890, Гродна — 2 студзеня 1950) — беларускі і польскі археолаг, нумізмат, архітэктар. Вучыўся ў Я. Ф. Арлоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з дробнашляхецкага роду Гродзенскага павета. Нарадзіўся 20 снежня 1890 г. у Гродне ў небагатай сям’і рамеснікаў Юзафа Ядкоўскага і Зоф’і Занеўскай[2]. Сям’я жыла ў двухпавярховым доме № 16 на вул. Паштовай[3].

Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, дзе удзельнічаў у 1905 г. у школьнай забастоўцы. У гэтыя гады ён захапіўся гісторыяй Гродзеншчыны і пачаў збіраць разнастайныя друкаваныя і рукапісныя матэрыялы, а таксама пісаць свае першыя навуковыя працы. У выглядзе невялікіх нарысаў і артыкулаў яны з 1907 г. друкаваліся ў выданнях «Віленская газета» («Dziennik Wileński») і «Святавіт» («Światowit»). Апынуўшыся пад пагрозай выключэння з гімназіі, патэнцыяльнага арышту за палітычную дзейнасць і атрымання так званага «воўчага білета», які б зрабіў немагчымым паступленне ў іншую навучальную ўстанову ў Расійскай імперыі, у 1906 ці 1907 г. Ядкоўскі перабраўся ў Варшаву, дзе працягваў вучобу і адначасова працаваў у археалагічным музеі[2].

Скончыў у 1913 годзе Маскоўскі археалагічны інстытут[4]. Працаваў у гэтым жа інстытуце і ў Імператарскім Маскоўскім і Румянцаўскім музеі. У 19101914 гг. як сябра Маскоўскага археалагічнага таварыства шмат падарожнічаў па Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях (у тым ліку рабіў раскопкі ў Міры на тэрыторыі замка ў 1912 годзе) для фіксацыі і кансервацыі помнікаў гісторыі і правядзення археалагічных прац[2].

У 1920 годзе вярнуўся ў Гродна, дзе заняўся пачатковым зборам помнікаў гісторыі. Аднак пры пагрозе заняцця горада бальшавіцкімі войскамі, значную частку сабранага давялося эвакуіраваць. Пасля службы ў польскім войску і ўдзелу ў савецка-польскай вайне, за што быў узнагароджаны залатым крыжам, Ядкоўскі зноў вярнуўся ў Гродна[2].

Па яго ініцыятыве створаны Дзяржаўны музей у Гродне (цяпер Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей), які і ўзначальваў у 19221936 гадах[4].

Рабіў раскопкі ў Ваўкавыску (1925), даследаваў княжацкі хорам, Верхнюю і Ніжнюю цэрквы на тэрыторыі Старога замка ў Гродне (19311936)[4]. Раскопкі ў 1930-х гг. ля Каложскай царквы, Новага і Старога замкаў выклікалі канфлікт з польскімі археолагамі, якія вінавацілі Ядкоўскага ў іх бессістэмнасці і парушэнні методыкі правядзення. У выніку ён быў адхілены ад правядзення раскопак[2].

У 1936 годзе пакінуў Гродна і пераехаў ў Варшаву, дзе да Другой сусветнай вайны працуючы ў Дзяржаўных зборах мастацтва ў Каралеўскім замку[2]. З 1945 хавальнік фондаў Народнага музея[4], дзе аднаўляў амаль цалкам знішчаны Нумізматычны кабінет[2].

Памёр 2 студзеня 1950 г.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац «Гродна» (Вільня, 1923 г.), «Гарадзішча Ваўкавыска» (Гродна, 1925 г.), «Раннесярэдневяковае Гродна ў святле археалагічных раскопак у Гродзенскім Старым каралеўскім замку ў 1932 і 1933 гг.» (Варшава, 1934 г.), «Абарончы храм на Каложы ў Гродне» (Гродна, 1936 г.) і інш. Засталася нявыдадзенай шматтомная праца Ядкоўскага «Польскія рэліквіі ў Расіі»[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Галінай Баброўскай меў дачку Альжбету[2].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Замок в Мире // Древности: Тр. комиссии по сохранению древних памятников… М., 1915. Т. 6;
  • Церкви, приспособленные к обороне в Литве и Литовской Руси // М.;
  • Grodno. Wilno, 1923;
  • Grodzisko Wołkowyskie. Grodno, 1925;
  • Świątynia warowna na Kołoży w Grodnie; Grodno, 1936.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 JÓzef Jodkowski // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 Дзейнасць Юзафа Ядкоўскага па даследаванні і папулярызацыі гісторыі паўстання 1863—1864 гг.
  3. 3,0 3,1 Ядкоўскі Юзаф Юзэфавіч. Легенды Гродзеншчыны: галерэя знакамітых асоб
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 Ядкоўскі Юзаф // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. С. 288
  • Ядкоўскі Юзаф // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 787.
  • Беларуская ССР: кароткая энцикл. Т. 5. — Мн., 1981. — С. 691.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. — Мн., 1987. — С. 678.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн.1. — Мн., 2004. — С. 242.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]