Перайсці да зместу

Міскіта (мова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міскіта
Саманазва Mískitu
Краіны Гандурас, Нікарагуа
Рэгіёны Цэнтральная Амерыка
Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаў 231000
Класіфікацыя

Місумальпан

 Міскіта
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 miq
WALS mis
Atlas of the World’s Languages in Danger 1891 і 1862
Ethnologue miq
ELCat 4660
IETF miq
Glottolog misk1235

Мі́скіта (саманазвы: Mískitu) —– індзейская мова Цэнтральнай Амерыкі. Распаўсюджана на карыбскім узбярэжжы Нікарагуа і Гандураса. Родная мова народа міскіта. Колькасць носьбітаў (2019 г.) — 231 000 чал.[1]

Распаўсюджанне мовы міскіта

Мова міскіта адносіцца да сям'і моў місумальпан. Мае цэнтральнаамерыканскае паходжанне. Падчас існавання дзяржавы міскіта ў XVIIXIX стст. стала мовай межэтнічных камунікацый на заходнім карыбскім узбярэжжы, адначасова зведала моцны лексічны ўплыў англійскай мовы. У выніку падзелу Маскітавага берага паміж Нікарагуа і Гандурасам носьбіты міскіта сутыкнуліся з пашырэннем уплыву афіцыйнай іспанскай мовы.

Першыя запісы на мове міскіта вядомы з XVII ст. У канцы XIX — пачатку XX ст. пратэстанцкія місіянеры распрацавалі алфавіт на аснове лацінкі, апублікавалі граматыку і слоўнік мовы міскіта. У нашы дні найчасцей выкарыстоўваецца гэта пісьмовая версія. У 1985 г. у Нікарагуа была складзена болей сучасная граматыка[2].

У Гандурасе працуе каля 20 школ, дзе міскіта выкладаецца поруч з іспанскай мовай.

Зноскі