Містэр Дарсі
Фіцуільям Дарсі | |
англ.: Fitzwilliam Darcy | |
Фіцуільям Дарсі і Элізабэт Бэнэт, ілюстрацыя Чарлза Брока (1895). | |
Стваральнік: | Джэйн Осцін |
Творы: | «Пыха і перадузятасць» |
Пол: | мужчынскі |
Нацыянальнасць: | англічанін |
Месца жыхарства: | Пэмбэрлі |
Узрост: | 28 |
Сям’я: | містэр Дарсі (бацька), місіс Эн Дарсі (маці), Джарджыяна (сястра) |
Ролю выконвае: | Эндру Осбарн (1938), Лоўрэнс Аліўе (1940), Пітэр Кушынг (1952), Алан Бэдэл (1958), Льюіс Фаэндэр (1967), Дэвід Рынтул (1980), Колін Фёрт (1995), Мэцью Макфэд’ен (2005) |
Фіцуільям Дарсі (англ.: Fitzwilliam Darcy), таксама Містэр Дарсі (англ.: Mr Darcy) — літаратурны персанаж, адзін з галоўных герояў рамана Джэйн Осцін «Пыха і перадузятасць».
Містар Дарсі — 28-гадовы арыстакрат, уладальнік сямейнага маёнтка Пэмбэрлі ў графстве Дэрбішыр і гадавога даходу ў 10 000 фунтаў. Нягледзячы на тое, што ён прыгожы, статны і разумны малады чалавек, яму не хапае лёгкасці ў камунікацыі, і таму іншыя часта памылкова прымаюць яго стрыманасць за празмерную пыху (што, аднак, у некаторых выпадках аказваецца не далёка ад праўды).
Ролю містэра Дарсі ў тэле- і кінаадаптацыях выконвалі Эндру Осбарн (1938), Лоўрэнс Аліўе (1940), Пітэр Кушынг (1952), Алан Бэдэл (1958), Льюіс Фаэндэр (1967), Дэвід Рынтул (1980), Колін Фёрт (1995), Мэцью Макфэд’ен (2005).