Місія езуітаў у Чыкітас
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 529 рус. • англ. • фр. |
Місіі езуітаў у Чыкітас — культурна-гістарычны помнік у Балівіі, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Місіі былі заснаваныя езуітамі, якія марылі аб стварэнні «ідэальных гарадоў», дзе разам маглі б жыць рамеснікі і філосафы, фермеры і мастакі.
Комплекс паселішчаў для індзейцаў, звернутых ў хрысціянства, ствараўся паступова — з 1696 па 1760 гг. Пабудовы ўзводзіліся на тэрыторыі індзейцаў чыкітас у Паўднёвай Амерыцы. Місіі былі пабудаваныя ў стылі, які спалучае рысы каталіцкай архітэктуры і мясцовых традыцый.
Шэсць місій, якія захаваліся, — Сан-Францыска-Хаўер, Кансэпсьён, Санта-Ана, Сан-Мігель, Сан-Рафаэль і Сан-Хасэ — з’яўляюцца своеасаблівымі адлюстраваннямі ранняй гісторыі ўзаемадзеяння іспанскіх каланізатараў і мясцовых індзейцаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.