Міхась Гузоўскі
Міхась Гузоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1898 |
Дата смерці | не раней за 1944 |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у |
Міха́сь Гузо́ўскі[1] (1898 — пасля 1944) — беларускі нацыянальны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1918—1919 гадах — член Беларускай вучнёўскай грамады ў Варонежы[2]. У 1921 — працаваў настаўнікам[2]. У лістападзе 1921 года прымусова накіраваны польскай школьнай адміністрацыяй на настаўніцкія курсы ў Кракаў[2].
У 1922 годзе накіраваны з рэкамендацыі ТБШ на вучобу ў Чэхаславакію[2]. Скончыў агранамічнае аддзяленне Пражскай вышэйшай палітэхнікі[2]. Быў адным з кіраўнікоў Аб’яднання беларускіх студэнтаў за граніцай і Заходняй Беларусі (АБСА), сябрам Беларускай грамады, Беларускага сялянскага саюза ў Празе, скаўцкай арганізацыі Беларускі Сокал і іншых[2].
У 1925 годзе абраны ў рэвізійную камісію Рады БНР[2]. У 1929 годзе вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, быў сябрам Беларускага гаспадарчага саюза[2].
У часе Другой сусветнай вайны жыў на Віленшчыне[2]. Летам 1944 года арыштаваны НКУС[2]. Далейшы лёс невядомы.
Зноскі
- ↑ У некаторых крыніцах — Мікалай Гузоўскі. Гл.: Супрацоўніцтва Беларускага студэнцкага саюза з маладзёжнымі арганізацыямі / У. П. Серпухаў
- ↑ а б в г д е ё ж з і Вашкевіч Андрэй, Пашкевіч Алесь, Чарнякевіч Андрэй. Кароткі нарыс беларускага пытання. — 1-е выд. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2008. — 396 с. — ISBN 978-985-6901-22-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кароткі нарыс беларускага пытання, Мінск, 2009, с. 232 ISBN 978-985-6901-22-8
- Уладзімір Ляхоўскі «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі (1915—1918)» Вільня Інстытут Беларусістыкі, 2010 ISBN 83-60456-25-9