Беларуская вучнёўская грамада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуская вучнеўская грамада — грамадская арганізацыя, дзейнічала ў Калузе (Расія). Існавала ў 1918 годзе. Была заснавана вучнямі навучальных устаноў, эвакуіраваных з тэрыторыі Беларусі ў час 1 Сусветнай вайны. 18.6.1918 зарэгістравана Беларускім народным камісарыятам. Асноўная мэта - аб’яднанне вучняў беларусаў усіх навучальных устаноў на нацыянальнай культурна-асветніцкай глебе. Вышэйшы орган - агульны сход сяброў, выканаўчы-выбарнае праўленне (5 членаў і 2 кандыдаты). Старшыня праўлення П.Сліжэўскі, сакратар А.Раманчук, актывісты Л.Сушко, В.Кузьміцкая. Арганізоўвала лекцыі і даклады, праводзіла культурные мерапрыемствы. Працавалі літараурныя і драматычныя секцыі. Мела адзелы пры паасобных навучальных установах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская драматычная майстроўня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2. – Мн., 1996. – С.408. Ю.Р.Васілеўскі