Перайсці да зместу

Навабеліцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навабеліцкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус Унутрыгарадскі раён
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 1940 і 1951
Дата скасавання 1948
Вышыня
над узроўнем мора
122 м[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Раёны Гомеля. Навабеліцкі раён выдзелены светла-жоўтым колерам

Навабеліцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (гарадскі раён) у складзе горада Гомеля. Размешчаны, у адрозненне ад астатняй тэрыторыі горада, на левым беразе ракі Сож, у паўднёваўсходняй частцы горада. У Навабеліцкім раёне пражывае 50,0 тыс. чалавек (2005), што складае каля 10 % насельніцтва Гомеля; плошча раёна больш 2 тыс. га. Галоўная вуліца раёна — вуліца Ільіча, выцягнутая з поўначы на поўдзень, пачынаецца адразу за аўтамабільным мастом цераз раку Сож і пераходзіць у Чарнігаўскую шашу. Другая па значнасці вуліца — Севастопальская, крыху разгружае цэнтральную частку вуліцы Ільіча ад грузавога транспарту.

Скульптурная кампазіцыя на ўездзе ў Навабеліцкі раён (з боку Цэнтральнага раёна)

У 1896—1914 гадах у мястэчку Новая Беліца працавала Навабеліцкая лесапільная фабрыка. Вырабляла дошкі. У 1900—1913 гадах была паравая машына (80 к.с.). У 1908—1910 гадах працавалі 64 чалавекі.

У 1897—1908 гадах у мястэчку Новая Беліца працаваў Навабеліцкі спіртаачышчальны завод. Меў паравую машыну (8 к.с.). У 1905 годзе выраблена 143,1 тыс. вёдзер 40-градуснай гарэлкі. У 1908 годзе працавала 57 рабочых.

У 1911—1913 гадах у мястэчку Новая Беліца дзейнічаў Навабеліцкі лесапільна-бандарны завод. Вырабляў дошкі, брусы, палубнік, клёпку. Меў паравы рухавік (57 к.с.). У 1913 годзе працавала 90 чалавек.

Водныя аб'екты

[правіць | правіць зыходнік]

Праз раён (паралельна вул. Зайцава) працякае ручэй Масцішча

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  • Гомель. Энцыклапедычны справачнік. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.