Навела
Навела — літаратурны жанр, кароткі ці сярэдні па памеры празаічны твор, як і апавяданне. Ад апавядання, аднак, адрозніваецца тым, што ў навеле інтэнсіўна распрацоўваецца адна драматычная сітуацыя, без апісанняў, разважанняў і развіцця персанажаў. Звычайна канец навелы выразны, раптоўны і ўяўляе сабой пэўную развязку драматычнай гісторыі.
Гісторыя жанру навела
[правіць | правіць зыходнік]Навела з'явілася ў 14 — 16 ст. у Італіі, хоць карані яго выходзяць са старажытных літаратур Захаду і Усходу. У эпоху Адраджэнне навела — гэта невялікае апавяданне, нярэдка з гумарыстычнай або сатырычнай афарбоўкай, перадавала «навіны дня» (адсюль назва жанру). «Дэкамерон» Дж. Бакача з'яўляецца характэрным цыклам навел той эпохі. Не без уплыву Бакача з'яўляецца зборнік навел Маргарыты Наварскай «Гептамерон» (1558).
У 17 ст. навелу прадстаўляе М. дэ Сервантес («Павучальныя навелы», 1613). Але найбольшага росквіту дасягае яна ў 19 ст. Уласна, тады і ў 20 ст. працягваюць развівацца яе разнавіднасці — псіхалагічная, фантастычная, сенсацыйная і іншыя навелы. Непераўзыдзеным майстрам вострасюжэтных навел 19 ст. быў Праспер Мерымэ («Матэа Фальконэ», «Таманг», «Каломба», «Кармэн»). У рускай літаратуры 19-20 ст. навелу дастойна прадстаўляюць А. Пушкін, І. Тургенеў, І. Бунін, у польскай літаратуры — Б. Прус, Генрык Сянкевіч, Стэфан Жэромскі.