Напад на ўніверсітэцкі каледж Гарысы
Напад на ўніверсітэцкі каледж Гарысы | |
---|---|
Месца нападу |
Кенія, Гарыса |
Дата |
2 красавіка 2015 |
Спосаб нападу | стральба, захоп закладнікаў, забойствы закладнікаў |
Загінулыя | 147 |
Параненыя | 79 |
Арганізатары | Харакат аш-Шабаб |
Колькасць закладнікаў | 533 |
Напад на Універсітэцкі каледж Гарысы — тэрарыстычны акт, здзейснены 2 красавіка 2015 у горадзе Гарыса, на ўсходзе Кеніі, у выніку якога 147 чалавек загінулі і 79 былі паранены. Адказнасць за напад узяла на сябе самалійская групоўка Харакат аш-Шабаб.[1]
Ход падзей
[правіць | правіць зыходнік]Група баявікоў з схаванымі пад маскамі тварамі напала на кампус універсітэта ў Гарысе раніцай, адкрылі хаатычную стральбу, пасля чаго захапіла студэнтаў, якія не паспелі пакінуць кампус, у закладнікі. У закладніках баявікоў апынулася 533 студэнты, 60 выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта. Паводле слоў сведак, баявікі выбіралі ў якасці ахвяр хрысціян.
На 18:30 2 красавіка ўдалося вызваліць 500 студэнтаў і акружыць баявікоў у адным з універсітэцкіх карпусоў. 3 красавіка аперацыя супраць баявікоў была завершана, паліцыі ўдалося застрэліць чатырох баявікоў. Аперацыя доўжылася некалькі гадзін.
Каля 80 працэнтаў навучэнцаў універсітэта не з'яўляецца мясцовымі жыхарамі. Значную частку насельніцтва Гарысы складаюць выхадцы з Самалі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ У Кеніі баявікі атакавалі ўніверсітэт (руск.). Lenta.ru (3 красавіка 2015).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- У Кеніі баявікі атакавалі ўніверсітэт: 147 загінула, 79 паранены
- Баявікі атакавалі ўніверсітэт у Кеніі. 70 загінула, 79 паранены
- 147 dead, Islamist gunmen killed after attack at Kenya college // CNN (англ.)