Народнае вызваленне
«Народнае вызваленне» | |
---|---|
Тып | газета |
Краіна | |
Заснавана | 29 студзеня 1923 |
Спыненне публікацый | 24 чэрвеня 1923 |
Палітычная прыналежнасць | Польская народная партыя «Вызваленне» |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
«Народнае вызваленне» — газета прагрэсіўнага кірунку, орган партыі «Вызволене». Выдавалася з 29 студзеня да 24 чэрвеня 1923 у Вільні на беларускай мове групай радыкальна настроеных дэпутатаў польскага сейма, якія ў 1924 выйшлі з Польскай сялянскай партыі «Вызволеня» і заснавалі Незалежную сялянскую партыю. Выходзіла раз у тыдзень замест закрытай польскімі ўладамі газеты «Wyzwolenie Ludu». Рэдактар Ф. Жарноўскі.
З пазіцый сялянскай дэмакратыі крытыкавала ўрад, мясцовую адміністрацыю (арт. «Чаго варты ўрад Сікорскага», «Вынікі працы новага ўрада», «Законы, канстытуцыя і некаторыя чыноўнікі»), выкрывала прадстаўнікоў заможнага сялянства ў сейме за ўзгодніцтва перад пануючымі класамі (арт. «Вітас прадаўч Хісна-Пясту»), прапагандавала ідэю палітычнага аб'яднання працоўнага сялянства на ўзор рабочых. У рубрыцы «Нашы песняры» змяшчала нататкі пра Ф. Багушэвіча і Я. Купалу, іх партрэты і вершы, якія мелі актуальнае значэнне ва ўмовах Заходняй Беларусі. Асноўны аўтарскі калектыў складалі дэпутаты сейма С. Ваявудскі, Ф. Галавач, У. Шакун, У. Шапель.
Выйшла 5 нумароў. Забаронена польскімі ўладамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ліс, А. «Народнае вызваленне» / Арсень Ліс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 283.