Перайсці да зместу

Наталля Эдуардаўна Тарасенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Эдуардаўна Тарасенка
Нараджэнне 21 мая 1970(1970-05-21) (54 гады)
Адукацыя
Узнагароды

Наталля Эдуардаўна Тарасенка (нар. 21 мая 1970, в. Махава Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларуская настаўніца.

Скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова.

Працавала настаўнікам пачатковых класаў Камінтэрнаўскай, Раманавіцкай сярэдніх школ Магілёўскага раёна, настаўнікам пачатковых класаў, педагогам-псіхолагам, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Кадзінская сярэдняя школа» Магілёўскага раёна, начальнікам аддзела па адукацыі Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта.

Выбіралася дэпутатам Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Узнагароджана Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі