Наталля Андрэеўна Зайцава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Андрэеўна Зайцава
Нараджэнне 13 снежня 1954(1954-12-13) (69 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, настаўніца
Узнагароды

Наталля Андрэеўна Зайцава (нар. 13 снежня 1954, Ліда Гродзенскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык. Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Смаленскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя К. Маркса, настаўнік англійскай мовы.

Працавала старшай піянерважатай сярэдняй школы № 11 г. Ліды, сакратаром камітэта камсамола Лідскага індустрыяльнага тэхнікума, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дырэктарам сярэдняй школы № 7, дырэктарам сярэдняй школы — гімназіі № 7. Дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 1 горада Ліды» (1997—2018).

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы і ўзаемадзеянню з грамадскімі аб’яднаннямі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Занесена ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Прызнана лепшым кіраўніком у сферы адукацыі Гродзенскай вобласці за 2006 год. Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, знакам «Выдатнік адукацыі БССР»[2].

Ганаровы грамадзянін Лідскага раёна[3].

Зноскі