Наталля Міхайлаўна Дудзінская
Наталля Міхайлаўна Дудзінская | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 (21) жніўня 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 2003[1] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Маці | Natalia Tagliori[d] |
Муж | Канстанцін Міхайлавіч Сяргееў |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, педагог |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Наталля Міхайлаўна Дудзінская (руск.: Ната́лия Миха́йловна Дуди́нская; 1912—2003) — савецкая і расійская балерына, педагог; народная артыстка СССР (1957), лаўрэат чатырох Сталінскіх прэмій II ступені (1941, 1947, 1949, 1951). Кавалер ордэна Леніна (1988).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Наталля Дудзінская нарадзілася 8 (21) жніўня 1912 года ў Харкаве. Пачала займацца балетам са сваёй маці Наталляй Аляксандраўнай Дудзінскай (1877—1944), якая выступала пад сцэнічным псеўданімам Тальёры. Маці, выйшаўшы замуж за вайскоўца — генерала Міхаіла Міхайлавіча Дудзінскага, пераехала да месца яго службы, у Харкаў.
У 1923—1931 гадах вучылася ў Ленінградскім харэаграфічным вучылішчы (цяпер Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай) у А. Я. Ваганавай.
Па заканчэнні навучання ў 1931 годзе была прынята ў трупу Ленінградскага тэатра оперы і балета імя С. М. Кірава (цяпер Марыінскі тэатр), дзе танчыла вядучыя партыі да 1962 года.
Танец Дудзінскай захаваны ў фільме «Майстры рускага балета» (кінастудыя «Ленфільм», 1953) — балерына выканала партыю Адыліі ва ўрыўку з балета «Лебядзінае возера» (прынц Зігфрыд — Канстанцін Сяргееў).
У час Вялікай Айчыннай вайны Наталля Міхайлаўна працягвала сваю творчую дзейнасць: выступала ў тэатрах, на франтавых канцэртах, шпіталях, на заводах, у дзіцячых дамах. Разам з калегамі прыязджала на гастрольныя канцэрты ў блакадны Ленінград. У ваенныя гады склаўся творчы дуэт вялікіх артыстаў балета — Наталлі Дудзінскай і Канстанціна Сяргеева.
З 1950-х гадоў вяла педагагічную працу: з 1951 года — выкладчык класа ўдасканалення артыстак балета, з 1963 па 1978 гады — педагог-рэпетытар Ленінградскага тэатра оперы і балета імя С. М. Кірава. З 1964 года — педагог Ленінградскага харэаграфічнага вучылішча імя А. Ваганавай (з 1995 — прафесар). Сярод яе вучаніц: В. Ганібалава, Е. Еўдакімава, Е. Алканава, А. Сігалава, Л. Сычова, Г. Рахманова, М. Кулік, У. Лапаткіна, Н. Валачкова.
Н. М. Дудзінская таксама выкладала ў харэаграфічных школах ЗША, Японіі, Польшчы, Фінляндыі.
У 2001 годзе Наталля Міхайлаўна была ўзнагароджана нацыянальнай тэатральнай прэміяй «Залатая маска» у намінацыі «Гонар і годнасць», а таксама прэміяй «Трыумф».
Зноскі
- ↑ Natalya Mikhaylovna Dudinskaya // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Харкаве
- Памерлі 29 студзеня
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Выкладчыкі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Асобы
- Артысты балета СССР
- Артысты балета Расіі
- Артысты балета XX стагоддзя
- Балетныя педагогі СССР
- Балетныя педагогі Расіі
- Балетныя педагогі XX стагоддзя
- Постаці Марыінскага тэатра
- Ганаровыя грамадзяне Санкт-Пецярбурга
- Лаўрэаты прэміі «Трыумф»
- Лаўрэаты прэміі «Залатая маска»
- Вучаніцы Агрыпіны Ваганавай